Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль бамбіць ХАМАС. ХАМАС - Ізраіль


Ізраільская авіяцыя нанесла 27 сьнежня авіяудар па пазыцыях баявікоў ХАМАС у сэктары Газа, паведамляе AFP. Колькасьць загінулых дасягнула 155 чалавек, больш за 200 атрымалі пашкоджаньні.


Ізраільская вайсковая апэрацыя стала адказам на абстрэл ізраільскай тэрыторыі.

Удар з паветра быў нанесены адначасова па 30 розных кропках. Па дадзеным Reuters, у выніку ізраільскай атакі на галоўны штаб ісламісцкай паліцыі загінулі па меншай меры 40 чалавек.

У сэктары Газа адбылося па меншай меры 15 выбухаў.

У адказ на авіяналет ізраільскага войска на сэктар Газа баявікі руху ХАМАС абстралялі ракетамі тэрыторыю Ізраіля, паведамляе AFP.
Па дадзеным агенцтва, у бок Ізраіля былі выпушчаныя дзясяткі ракет. Раней прадстаўнік ХАМАС выступіў па радыё з заклікам да сваіх паплечнікаў аб'яднацца, каб адказаць на ізраільскую атаку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG