Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Калядамі дзень даўжэйшы, а гэта ўжо надзея…


Што людзі зычаць у гэты калядны вечар сваім блізкім, родным, сябрам? Якія запаветныя мары павінны спраўдзіцца на Каляды, якія цуды здарыцца?

Алена Новікава, дырэктар выдавецтва “ПроХрыста” Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, старшыня місіі Маці Божай Фацімскай лічыць, што галоўнае для чалавека спакой і гармонія:

“Я жадаю Божага супакою. Таго супакою, які прынесла дзіця божае на гэту зямлю. Радавацца кожнаму дню, радавацца дару жыцьця, бо мы часта не ўсьведамляем, як гэта важна — мець жыцьцё. Толькі калі хварэем ці памірае нехта блізкі, мы вельмі шкадуем… І я жадаю, каб кожны ўсьвядоміў гэты дар жыцьця, і каб выканаў волю Божую напоўніцу. І сьвятла. Міру. Гэты супакой так патрэбны нам, супакой з самім сабой, супакой у сэрцы, гармонія. Гэта мае пажаданьні і сабе, і блізкім, і ўсім людзям”.

Доктар мэдычных навук, прафэсар Эдуард Збароўкі перакананы, што Дзень Божага нараджэньня — яшчэ адна падстава падумаць пра вышэйшае, духоўнае:

“Усьвядоміць, што галоўнае, чым неабходна займацца чалавеку — гэта стварыць сябе прыбліжаным да тых вышынь, якія нам адкрывае вышэйшы розум Творцы. Вось што трэба чалавеку. Калі пра вышэйшыя мэты гаварыць — гэта наблізіцца да вышэйшага розуму і вышэйшых духоўных каштоўнасьцяў агульначалавечых. Ну і якраз Дзень Божага нараджэньня і вымушае пра гэта гаварыць”.

Гарадзенскі бард Віктар Шалкевіч па сваёй натуры аптыміст:

“Шаноўныя сябры! Ну што я вам магу пажадаць? За вакном такая тыповая калядная атмасфэра, у сэнсе і сьнегу нападала, і марозік ёсьць… Хочацца ў гэты дзень і ва ўсе наступныя дні паверыць, што нешта зьменіцца да лепшага, што людзі стануць дабрэйшымі, дзяўчаты — прыгажэйшымі, мужчыны — мужнейшымі. Што з вуліцаў нашых гарадоў зьнікнуць з суровымі, непрыгожымі, пакрыўленымі грымасамі болю тварамі. Што ўвогуле мы будзем шанаваць адзін аднаго больш, чым шанавалі. Карацей, нешта павінна зьмяніцца, я ў гэта веру кожны год. Дзень становіцца даўжэйшым, і гэта вельмі здорава. А гэта ўжо надзея”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG