Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Арышт Сьнегіра — гэта кропля ў моры”


Агляд тэлефанаваньняў на “Свабоду” за 23 сьнежня, аўторак.

У Маскве адбылася сустрэча прэзыдэнтаў Расеі і Беларусі. Як паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы, Беларусь просіць у Расеі 100 мільярдаў расейскіх рублёў крэдыту. Камэнтары слухачоў:

Спадар: “Загнаны ў кут, Лукашэнка, каб паскорыць дзеяньні Эўразьвязу на сваю карысьць, у Маскве выкінуў апошні свой козыр: просіць у Расеі сто мільярдаў, каб увесьці расейскі рубель у Беларусі, тым самым зьніштожыць цалкам незалежную Беларусь”.

Спадар: “Бацька просіць сто мільярдаў расейскіх рублёў — гэта яшчэ тры з паловай мільярды даляраў, доўг зноў бярэ. Цікава, а ў
Лукашэнка просіць у Расеі сто мільярдаў, каб увесьці расейскі рубель.
якую бочку ён іх прэ? Просіць і просіць — можа, ужо хопіць?”

Спадар: “Наконт крэдытаў я мяркую, што з насельніцтва Беларусі гэтыя грошы вытрасуць”.

Міжнародны фінансавы крызіс і ягоны ўплыў на эканамічнае становішча ў Беларусі — тэма наступных тэлефанаваньняў:

Спадар: “У цяжкі пэрыяд крызісу кіраўнік дзяржавы на пэрсанальным „Боінгу“ ляціць у Маскву толькі для таго, каб памахаць там клюшкай. Ёсьць зьвесткі, што 23 сьнежня хакеіст нумар адзін адкрывае сваё чарговае дзецішча — Лядовы палац у горадзе Бярозе. Гэта для нас, халопаў, усё жыцьцё — пастаяннае выпрабаваньне крызісам, а для іх — бестурботныя гульбішчы. Баль падчас чумы”.

Спадарыня: “Начальнік Рэспублікі заявіў, што эканамічны крызіс Беларусь не закране. Пры гэтым улады ліхаманкава шукаюць грошай. Выпрошваюць два мільярды даляраў у Расеі”.

Спадарыня: “Лукашэнка ўсё кажа, што кошты паніжаюцца. Дзе ж паніжаюцца? Калі бяляш няшчасны каштаваў 700 рублёў, а сёньня 1100! Якое ж гэта паніжэньне? Акрамя таго, зараз кожны старшыня калгасу — не старшыня, а пан!”

Наступныя тэлефанаваньні — пра барацьбу з карупцыяй і заявы Аляксандра Лукашэнкі пра лібэралізацыю ў Беларусі:

Спадарыня: “Арыштавалі Сьнегіра — гэта кропля ў моры вады. Усюды квітнее карупцыя. Відаць, Сьнягір ня так слова сказаў супраць Лукашэнкі, і таму яго арыштавалі”.

Спадар: “Трэба быць пільным і ўважлівым!
Прыйдуць на выбары чыноўнікі і прагаласуюць, каб выбары адбыліся. Вось і ўсе зьмены выбарчага заканадаўства.
Лукашэнка прымярае футра з авечае скуры. А Эўразьвязу варта было б пра гэта падумаць”.

Далей выказваньні на розныя тэмы:

Спадар: “Ярмошына прапануе ўнесьці зьмены ў выбарчы кодэкс. А гэта значыць, выбары прызнаваць сапраўднымі незалежна ад колькасьці выбаршчыкаў. Прыйдуць на выбары чыноўнікі і прагаласуюць, каб выбары адбыліся. Вось і ўсе зьмены выбарчага заканадаўства”.

Спадар: “У Беларусі ўжо мітычныя царскія казакі толькі пачынаюць сваю легальную дзейнасьць, незразумелую беларусам, з нагайкамі пры поясе, і, як яны заяўляюць, прысягнуўшы на вернасьць беларускаму прэзыдэнту. Відаць, ня ўсю нішу адданых Лукашэнку запоўнілі БРСМ, „Белая Русь“ ды іншыя”.

Шаноўныя слухачы! Нагадаем: тэлефон “Свабоды” ў Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для СМС-паведамленьняў: +375 29 391-22-24. Тэлефануйце і пішыце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG