Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замест саміту - хакей


Прэзыдэнты толькі пяці краінаў – Армэніі, Казахстану, Кыргызстану, Расеі ды Таджыкістану ўдзельнічаюць у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаваў СНД, якая праходзіць на курорце Баравое (Казахстан).

Фота kp.ru
Правесьці сустрэчу лідэраў краін АДКБ (Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы) не атрымалася – Іслам Карымаў адмовіўся ад удзелу ў ёй, а Аляксандар Лукашэнка, як адзначаюць расейскія мэдыі, аддаў перавагу хакею, а не прэзыдэнцкай сустрэчы.

Не прыехаў у Казахстан таксама прэзыдэнт Туркмэністану, а Азэрбайджан, Грузія, Малдова ды Ўкраіна запрашэньне на сустрэчу не атрымалі.

Учора ўвечары Аляксандар Лукашэнка атрымаў паразу на лёдзе Палацу спорту, што на Хадынскім поле ў Маскве. Тут каманда “Зборная зорак сьвету”, за якую гуляў беларусмкі лідэр, з лікам 5:9 саступіла камандзе “Газпром экспарт”.

Трымаючыся за руку кіраўніка беларускай дзяржавы, на лёд выходзіў і яго малодшы сын – Мікалай.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG