Як паведаміў рэгіянальны кіраўнік БНФ Валер Пуціцкі, справа з перарэгістрацыяй цягнулася са студзеня. Дакумэнты неаднаразова падаваліся на перарэгістрацыю ў Гомельскі аблвыканкам, але там кожны раз знаходзілі прычыны дзеля адмовы – то пратакол няправільна аформлены, то коска ня там пастаўлена.
А зараз, як паведаміў Валеры Пуціцкі, патэлефанавалі з управы юстыцыі і паведамілі, што ўсё добра, структура зарэгістравана ў Жлобіне.