Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму банкі спыняюць крэдытаваньне жыльля?


Рэклямны стэнд “Беларусбанка”
Рэклямны стэнд “Беларусбанка”
Найбуйнейшы беларускі банк “Беларусбанк” спыніў крэдытаваньне пакупкі жыльля. Як паведамілі ў банку, гэта зроблена пасьля аналізу рынку крэдытаваньня жыльля й яго аб’ёмаў. Чаму большасьць беларускіх банкаў амаль спыніла выдачу крэдытаў грамадзянаў? Які сацыяльныя праграмы стануць наступнай ахвярай фінансавага крызісу? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст, экспэрт Інстытуту прыватызацыі і мэнэджмэнту Аляксандар Чубрык.

Цыганкоў: “Многія беларускія банкі альбо зусім спынілі альбо абмежавалі выдачу крэдытаў, альбо зусім не даюць альбо даюць маленькія сумы? Ці гэта толькі кароткачасовая рэакцыя на крызіс, ці гэтая вымушаная палітыка банкаў можа працягвацца месяцамі?”

Чубрык: Банкі, відавочна, прыпынілі выдачу крэдытаў з той прычыны, што Нацыянальны Банк праводзіць даволі разумную, на маю думку, палітыку. Цяпер не друкуецца шмат грошай. Таму “Беларусбанк” і спыніў крэдытаваньне жыльля —
Гэта правільны крок, гэта скарачае ўнутраны попыт, і робіць сытуацыю на рынку адпаведнай рэчаіснасьці.
бо дзяржава яму на гэта не дае грошай. І гэта добра, бо абмяжоўвае ціск на валютны рынак, дае дадатковую магчымасьць трымаць курс і абмяжоўвае ўнутраны попыт. Гэта лягічная рэакцыя з боку ўраду.

Што да таго, наколькі доўга такая палітыка працягнецца — цяжка сказаць, як будзе рэагаваць далей Нацбанк. Калі ён і надалей ня будзе друкаваць грошы, то відавочна, банкі вельмі істотна скароцяць сваю крэдытную актыўнасьць“

Цыганкоў: “Беларусбанк выконвае шматлікія сацыяльныя праекты дзяржавы. Але цяпер нават афіцыйныя асобы кажуць, што падчас крызісу варта зьнізіць крэдытаваньні й будаўніцтва — напрыклад, сацыяльнага жыльля, якое часткова аплачваецца з бюджэту. Ці можа чакаць крокаў у гэтым кірунку?”

Чубрык: “Але гэта ўжо і адбываецца. Дзяржава будзе абмяжоўваць унутраны попыт. Частка яго фармавалася за кошт розных крэдытаў — спажывецкіх і крэдытаў на жыльлё. Спажывецкімі займаліся розныя дробныя банкі, якія цяпер істотна зьменшылі сваю актыўнасьць. А „Беларусбанк“ займаўся крэдытаваньнем жыльля — і тут дзяржава проста спыніла фінансаваньне такіх праграмаў. І гэта правільны крок, гэта скарачае ўнутраны попыт, і робіць сытуацыю на рынку адпаведнай рэчаіснасьці”.




Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG