Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры ЭЗ ухвалілі Ўсходняе партнэрства


Лідэры 27-і краінаў Эўрапейскага зьвязу на саміце ў Брусэлі ўхвалілі Эўрапейскую стратэгію бясьпекі і палітыку Ўсходняга партнэрства.


Паводле кіраўніка Эўракамісіі Жазэ Мануэла Барозу, палітыка Ўсходняга партнэрства, якая не прадугледжвае пэрспэктывы сяброўства ў ЭЗ, накіравана на “значнае падвышэньне ўзроўню палітычнага ўзаемадзеяньня, шырокую інтэграцыю ў эканоміку ЭЗ, узмацненьне энэргетычнай бясьпекі і павелічэньне фінансавай дапамогі”.

У Эўракамісіі падкрэсьліваюць, што ўдзел Беларусі ў гэтай ініцыятыве будзе залежаць ад узроўню і посьпехаў у стасунках паміж Эўразьвязам і афіцыйным Менскам.


Глядзець камэнтары (3)

Гэтая дыскусія закрытая.

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG