Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі ня ўсе ведаюць пра ААН


Сёньня ў Гомелі апазыцыя павіншавала гараджанаў з 60-мі ўгодкамі прыняцьця ААН Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.

Апоўдні дзясяткі актывістаў руху “За свабоду”, АГП, БНФ, ПКБ, БСДГ ды іншых арганізацыяў выйшлі ў белых накідках з надпісам “60 год Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека” на цэнтральныя вуліцы гораду.

Яны раздавалі брашуру з тэкстам Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека, віншавальныя ўлёткі ад каардынацыйнай рады дэмсілаў Гомельскай вобласьці й улёткі з падсумаваньнем стану правоў чалавека ў Беларусі.

На Прывакзальнай плошчы ўлёткі раздавалі спадары Ўладзімер і Людміла:

“Мы віншуем, нам кажуць: “Дзякуй”. Іншыя ня ведаюць нават пра ААН. Пытаюцца: а што гэта такое?”

Гараджанка сярэдняга веку лічыць галоўнымі сваімі правамі наступныя:

“Усе грамадзяне Беларусі маюць права на працу, права на жытло, права называцца грамадзянінам нашай рэспублікі. Я, магчыма, ня ўсё ведаю”.

Сябра АГП спадарыня Кацярына, якая таксама раздавала Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека, няведаньне многімі гараджанамі сваіх асноўных правоў зьвязвае з палітычнай сытуацыяй у краіне:

“У Беларусі захоўваюцца правы толькі аднаго чалавека. А большасьць астатніх ня ведаюць, за што змагацца, якія свае правы адстойваць. Бо яны ўвогуле ня ведаюць, на што маюць права”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG