Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Кастрычніцкай затрымалі Бяляцкага і Вячорку


Затрыманьне Алеся Бяляцкага

Супрацоўнікі спэцназу міліцыі затрымалі некалькі праваабаронцаў і актывістаў моладзі БНФ.

На Кастрычніцкай плошчы Алесь Бяляцкі, Франак Вячорка, Антон Койпіш, Сяржук Карповіч, Сяржук Семянюк, апранутыя ў белыя камізэлькі з надпісам: “Дэклярацыі правоў чалавека 60 год”, раздавалі мінакам брашуры з тэкстам Дэклярацыі правоў чалавека.

Ледзьве яны пачалі раздаваць брашуры, як іх затрымалі міліцыянты і адвезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну Менску. Таксама быў затрыманы карэспанэнт Сяржук Сыс.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG