Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітынг жыхарам “хрушчовак” улада не дазволіла


Магілёўскі гарвыканкам не дазволіў жыхарам “хрушчовак” правесьці мітынг. Яго зьбіраліся арганізаваць Віталь Макаранка і Аляксандар Сілкоў.

Паводле заяўнікаў, чыноўнікі матывавалі адмову адсутнасьцю поўнага пакету дакумэнтаў, якія гарантуюць, што на мітынгу будуць прысутнічаць міліцыянты, мэдыкі й камунальнікі.

Віталь Макаранка прызнае, што гарвыканкам фармальна меў рацыю, не дазволіўшы мітынгу, — на тое ёсьць адпаведныя пастановы гарадзкой улады. Іншае пытаньне, зазначае ён, што гэтыя пастановы супярэчаць праву людзей на тое, каб пачуць меркаваньні ўлады адносна вырашэньня канкрэтнай праблемы:

Гарвыканкам папросту хаваецца за свае ж пастановы
“На мітынгу мы хацелі задаць пытаньні чыноўнікам не пра індывідуальныя праблемы канкрэтнай кватэры, а пра ўвесь жылы фонд “хрушчовак”, якіх у Магілёве больш як 345. Уладзе няма чаго сказаць пра іх будучыню. Яна сама прызнае, што канкрэтнага пляну дзеяньняў у яе наконт гэтага няма. У такой сытуацыі гарвыканкам папросту хаваецца за свае ж пастановы. Але ад праблемы не схаваесься. Яна застаецца”.

Заяўнікі пасьпелі падпісаць дамову толькі з мэдыкамі. Сёньня пасьля атрыманьня адмовы заяўнікам патэлефанавалі міліцыянты й паведамілі, што яны таксама гатовыя падпісаць дамову. Камунальныя службы папярэдне нібыта пагадзіліся папрысутнічаць на мітынгу, аднак канчатковага рашэньня не прынялі дагэтуль. За тры дамовы заяўнікам давялося б заплаціць каля двухсот тысяч рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG