Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцназаўцы разагналі акцыю салідарнасьці


Аляксандар Баразенка
Аляксандар Баразенка

Спэцназаўцы затрымалі шэраг моладзевых актывістаў, якія ладзілі ў Менску акцыю салідарнасьці са зьняволеным Аляксандрам Баразенкам. Два дзясяткі актывістаў сьпярша правялі пікет каля сьледчага ізалятару на вуліцы Валадарскага, а затым прайшлі на Кастрычніцкую плошчу.

Сярод затрыманых — актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Кася Салаўёва і Мікола Дземідзенка, актывістка кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Марта Майсеенка, актывіст руху “Маладая Беларусь” Уладзімер Сяргееў.

Удзельнікі акцыі апавялі, што на плошчы спэцназаўцы пачалі ўсіх зьбіваць. Больш за ўсіх дасталося дзяўчатам. Затрыманых пасадзілі ў міліцэйскі “варанок” і адвезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну.

У панядзелак а 14-й гадзіне ў Цэнтральным судзе Менску пачнецца суд над Аляксандрам Баразенкам — апошнім з абвінавачаных па cправе 14-ці юнакоў і дзяўчат, што ўзялі ўдзел у студзеньскай акцыі пратэсту за змену эканамічнай палітыкі ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG