Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэйману, Васілевічу, Міклашэвічу і Дамашкевічу — вымовы ад прэзыдэнта


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка
Гэтых чыноўнікаў Аляксандар Лукашэнка пакараў за недахопы, якія выявіліся ў справе выдзяленьня ўчасткаў зямлі для пабудовы катэджаў міліцэйскімі начальнікамі і ў карупцыйным скандале вакол былых пракурораў Сьнегіра і Купрыянава.

Абодвух пракурораў ужо звольнілі, супраць іх заведзеныя крымінальныя справы.

Варта адзначыць, што сярод пакараных вымовамі няма міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава. Між тым, на думку назіральнікаў, міністар Навумаў ня мог быць убаку, калі ягоныя намесьнікі Шчурко, Філістовіч ды іншыя міліцэйскія чыноўнікі атрымлівалі дзялянкі ў дачным пасёлку “Крынічны” пад Менскам, які належаў МУС.

Генэральны пракурор
Рыгор Васілевіч
Былы генэральны пракурор
Пятро Міклашэвіч
Былы дзяржаўны сакратар Рады Бясьпекі
Віктар Шэйман
Былы старшыня менскага аблвыканкаму
Мікалай Дамашкевіч



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG