Віталь Макаранка цьвердзіць, што журналістаў запрасілі на гутарку не выпадкова. Віталь распавёў пра тое, як выказаўся Фёдар Міхеенка на адрас заяўнікаў акцыі і чаму чыноўнік запрасіў дзяржаўных журналістаў:
“Як паведаміў спадар Міхеенка “дзеля таго, каб у людзей склалася правільнае ўражаньне аб тым, што адбываецца, каб не было ніякіх адвольных выдумак у тым выпадку, калі мітынг не дазволяць, таму што тыя людзі, якія спрабуюць арганізаваць нейкі грамадзкі пратэст,– гэтыя людзі нібыта толькі імкнуцца дэстабілізаваць сытуацыю”.
У тэлевізійных сюжэтах, якія ўжо пасьпелі паказаць па мясцовым тэлебачаньні, пра мітынг наагул не згадвалася. Заяўнікі плянуюць, што на яго прыйдуць каля сотні жыхароў “хрушчовак”. Мітынг яны зьбіраюцца правесьці 13 сьнежня ў вызначаным уладай месцы.
Паводле Віталя Макаранкі, чыноўнік прызнаў, што тэрмін эксплюатацыі “хрушчовак” абмежаваны, аднак тут жа заявіў: пры дбайным карыстаньні ён можа быць і большым за вызначаныя пяцьдзесят гадоў.
Штогод, нават круглы год, можна сказаць, працуюць камісіі, якія абсьледуюць дамы, якія неабходна паставіць на капітальны, ці плянавы рамонт”,– даводзіў заяўніку Міхеенка.
У Магілёве больш за 345 “хрушчовак”. Першую ўзьвялі ў 1962 годзе. У адным з магілёўскіх жыльлёва-камунальных участкаў паведамілі, што абслугоўваць такія дамы ўсё цяжэй і даражэй:
“Тыя ж бальконы разбураюцца. Па стыках сьценавых панэляў, па дахам ёсьць скаргі. Няма сродкаў, каб ставіць на цеплавую мадэрнізацыю. У год толькі адзін, два дамы ставім”,– паведаміла супрацоўніца жыльлёва-камунальнага ўчастка.
Пра праблемы “хрушчовак” кажуць і іх жыхары:
“Трубы гэтыя, каналізацыя, – яны ўсе гнілыя. Дакранесься – яны адразу ляцяць. Ужо й падлога такая і вокны такія, што трэба мяняць. А бальконы – глядзіце вунь як паправісалі”.
“Самае страшнае – гэта бальконы й сантэхніка. А астатняе, дзе дзіркі якія, дык чалавек сам іх заткне”.
Паводле чыноўнікаў, два разы на год “хрушчоўкі” павінны быць дасьледаваныя на прадмет іх аварыйнасьці. Жыхары ж заяўляюць, што пра гэта ніколі ня чулі.
Віталь Макаранка ўсе свае няпоўныя сорак гадоў жыве ў “хрушчоўцы”. Ён цьвердзіць, што гэтыя дамы маюць шэраг канструкцыйных хібаў, не дасьледаваўшы якія ня мае сэнсу іх і рамантаваць:
“Гэтыя будынкі каркасна-панэльныя. Міжпанэльныя злучэньні даўно разгермэтызаваныя. Дзе-нідзе неяк замазаныя, а дзе застаюцца разгермэтызаваныя. Туды ўвесь час трапляе вільгаць, вада і адбываецца карозія. Ніхто ня ведае, у якім стане знаходзяцца гэтыя злучэньні. Бо, на жаль, глыбокай дыягностыкі з выкарыстаньнем адмысловых прыбораў не праводзіцца. Усё адбываецца гэтак званым візуальным аглядам”.
У магілёўскім мікрараёне “Мір-1” мадэрнізавана дзьве “хрушчоўкі”. Трэцяя мадэрнізуецца. Будаўнікі паведамілі, што іх задача ўмацаваць бальконы, замяніць старыя вокны на сучасныя шклопакеты ды ўцяпліць сьцены адмысловымі блёкамі. На пытаньне, ці правяралі мэталёвыя злучэньні дома на трываласьць, будаўнікі толькі паціснулі плячыма.
Мадэрнізацыя адной “хрушчоўкі” абыходзіцца ў больш за мільярд рублёў. На сёньня ў Магілёве мадэрнізавана дванаццаць панэльных дамоў. На 2009 год плянуецца мадэрнізаваць яшчэ чатыры, а ў дваццаці адрамантаваць фасады. Адмысловай праграмы па рэканструкцыі такіх дамоў няма.
Усяго ж у Беларусі каля 25 мільёнаў квадратных мэтраў такога жытла.