Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька да месца будаўніцтва АЭС не даехаў


Лідэра АГП Анатоля Лябедзьку, журналіста Вадзіма Казначэева і аднаго зь лідэраў маладых дэмакратаў Аляксандра Сергіенку затрымалі ў Астраўцы.


“Мы знаходзімся ў Астравецкім РАУСе. Праверылі дакумэнты, узялі пісьмовыя тлумачэньні, ужо хацелі адпускаць, але тут зьявіўся мясцовы КДБ, справа замарудзілася. Зараз аглядаюць машыну”, — паведаміў спадар Лябедзька.

Міліцыя затрымала палітыкаў і журналіста на выезьдзе з Астраўца (Гарадзенская вобласьць). Яны кіраваліся да тых мясьцін, дзе плянуецца пабудаваць АЭС.

Да гэтага актывісты раздавалі агітацыйныя матэрыялы супраць будаўніцтва атамнай станцыі на гарадзкім рынку Астраўца. Таксама яны распаўсюджвалі інфармацыю пра акцыю пратэсту прадпрымальнікаў, якая мае адбыцца 10 сьнежня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG