Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт абмяркуе беларускі закон аб СМІ


Сёньня ў Эўрапарлямэнце ў Брусэлі пройдуць публічныя слуханьні аб новым беларускім законе аб СМІ.


Падчас слуханьняў будуць абмяркоўвацца новы закон аб СМІ, стратэгіі і тактыкі назіраньня за разьвіцьцём сытуацыі ў галіне свабоды СМІ ў Беларусі, а таксама праца БАЖ па абароне правоў журналістаў, паведамляе БелаПАН.

У публічных слуханьнях возьме ўдзел кіраўнік дэлегацыі Эўрапарлямэнту па сувязях з Беларусьсю Яцэк Пратасевіч, эўрапейскі сустаршыня IFJ Марк Грубер, дырэктар "Офіса за дэмакратычную Беларусь" Вольга Стужынская, а таксама дэлегацыя БАЖ — старшыня арганізацыі Жанна Літвіна, яе намесьнік Андрэй Бастунец, сябра праўленьня Андрэй Аляксандраў і міжнародны каардынатар Андрэй Клікуноў.

Слуханьні арганізаваныя Міжнароднай фэдэрацыяй журналістаў (IFJ), РГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (БАЖ) і НДА "Офіс за дэмакратычную Беларусь" (Брусэль).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG