Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пятро Сяўрук — напаўзабыты паэт і мысьляр


У Горадні адбылася прэзэнтацыя чарговай кнігі з сэрыі “Гарадзенская бібліятэка”, заснаванай пад патранатам лідэра Руху “За свабоду” Аляксандра Мілінкевіча.

Гэта кніга твораў Пятра Сеўрука, яна называецца “Небыцьця не існуе. Невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху”. Пятро Сяўрук — паэт і нацыянальны дзеяч жыў у Скідэлі, памёр у 1929 годзе, яму было 24 гады. Упершыню яго спадчына сабрана ў салідным томе, у якім 240 старонак. Тут публіцыстыка, філязофскія разважаньні, паэзія, проза, лісты, урыўкі зь дзёньніка. У вечарыне ўдзельнічалі гісторыкі Сяргей Токць і Андрэй Вашкевіч, якія сабралі спадчыну Сеўрука і напісалі ўступныя артыкулы. Пачаў вечарыну адзін зь яе арганізатараў Эдвард Дмухоўскі з руху “За свабоду”.

Дмухоўскі: “Сёньня ў нас харошы дзень, прэзэнтацыя чарговай кнігі. Гэта трэцяя наша кніга, якую мы выдалі, гэта творы Пятра Сеўрука. Сёньня мы будзем размаўляць пра гэтага чалавека. Пра прыгоду таго, як яго спадчына дасьледавалася, як адкрывалася. А я думаю, што гэта была прыгода, таму што шмат хто з нас ня вельмі ведае імя і лёс гэтага чалавека. А ён жыў непадалёк і за сваё невялікае жыцьцё зрабіў вельмі шмат. На вокладцы напісаны словы, якія мяне найбольш уразілі: “Правадыры ніколі ў нас не будавалі нацыянальнай супольнасьці, не вызначалі стратэгічных мэтаў, не стварылі, узорам суседніх народаў, нацыянальнай міталёгіі, сваімі паводзінамі вялі да разгубленасьці грамадзтва і замацоўваньня ўсялякіх праяваў тутэйшасьці…” Гэта сказаў чалавек у 24 гады. І на сёньняшні дзень гэта праўда, гэта праўда, якая была сказана ў канцы 1920-х гадоў. Сёньня адбываецца тое самае. Сяргей Токць…”

Токць: “Я б хацеў сказаць, што кніга, якая выйшла, якую я трымаю ў руках, зьяўляецца вынікам працы мноства людзей, якіх я бачу і ў гэтай залі —Маргарыта Паўлаўна Францава і спадар Лявон Фарманян, вельмі многія зьбіралі спадчыну Сеўрука, захоўвалі матэрыялы, дакумэнты, каштоўныя фотаздымкі. Даўно ўжо займаліся людзі спадчынай Сеўрука, даўно цікавіліся го літаратурнымі творамі, філязофскімі, але не было магчымасьці выдаць гэтага вельмі цікавага заходнебеларускага мысьляра, паэта, дзеяча нацыянальнага. Але мы з Андрэем Вашкевічам атрымалі доступ да большага збору дакумэнтаў і пастанавілі выдаць найбольш поўны збор, які б адлюстроўваў як мага паўней постаць гэтага чалавека, яго зацікаўленьні, яго творчасьць, яго погляды”.

На здымку: гісторык Сяргей Токць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG