Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: пра вэтэранаў успамінаюць толькі на сьвяты


Сёньня ў Гомелі з нагоды 65-х угодкаў вызваленьня гораду ад фашыстоўскіх захопнікаў прадстаўнікі АДС усклалі вянкі й кветкі на брацкую магілу воінаў і падпольшчыкаў на плошчы Працы.


Сярод актывістаў былі й вэтэраны Другой усясьветнай вайны.

Як жывецца цяпер ім, нешматлікім ужо ўдзельнікам і сьведкам тых падзеяў?

Гаворыць былы партызан, сябра ПКБ Павел Грышын:

“Вэтэранам жывецца някепска. Але вэтэранаў успамінаюць толькі ў знамянальныя дні. А ў астатнія — нас забываюць, ніякай увагі. Нават у паліклініках мы стаім да ўрача ў чарзе. Такія льготы нам зрабілі… Трэба лекі атрымаць — у доктара ёсьць сьпісачак. Калі, напрыклад, сем тысяч за ўпакоўку, то гэта не выпісваюць. Самыя танныя лекі выпісваюць нам!”

Былы ленінградзкі блякаднік Пётар Цімафееў распавёў, што ў яго доме ўсіх пагалоўна прымушаюць ставіць лічыльнікі вады:

“Ваду эканоміць трэба — гэта натуральна. Але ня гвалтам усталёўваць гэтыя прыборы. Тым больш трэба ўлічваць, што сыстэмы падводу й адводу вады ў нашых дамах, якім ужо па 40—50 гадоў, паржавелі. Трэба найперш мяняць сталёвыя трубы, якія яшчэ за савецкім часам былі ўсталяваныя”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG