Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Оргіш: Улада не дазволіць перакуліць лодку


Аляксандар Лукашэнка на ўчорашняй сустрэчы з актывам Віцебскай вобласьці заявіў, што ён лічыць неабходным лібэралізаваць усе сфэры жыцьця.


Палітоляг, доктар філязофскіх навук Вячаслаў Оргіш сказаў “Свабодзе”, што гэтыя словы ёсьць адлюстраваньнем тэндэнцыі апошніх часоў:

“Эканамічныя і палітычныя абставіны вымушаюць нашу ўладу шукаць паразуменьне з “навакольным асяродзьдзем”. І ня толькі на Ўсходзе, але і на Захадзе. Можа, нават перадусім на Захадзе. І гэта вымушае да пераменаў у сфэры палітыкі, у сфэры правоў чалавека. Бо ўсе ведаюць, як да гэтых пытаньняў ставіцца Захад.

І таму ўсё гэта выліваецца ў спробы знайсьці нейкія шляхі да самарэфармаваньня. Але пры гэтым гэтыя спробы абапіраюцца на абсалютна ясную тэзу – яны не павінны прывесьці да таго, каб лодка перакулілася і каб зь яе не павыляталі тыя, хто гэтыя спробы ажыцьцяўляе. І таму нельга лічыць, што адразу ўсё адчынецца, і ўсе пытаньні, зьвязаныя з правамі чалавека, з палітычнымі працэсамі, з выбарамі будуць вырашаныя станоўча, як таго хацелі б Захад і беларуская дэмакратычная апазыцыя”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG