Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тацяна Казыра вярнулася ў Беларусь


16-гадовая беларуска прыляцела з ЗША 23 лістапада.


"Я вярнулася, бо вельмі моцна сумавала па дому”, – заявіла Тацяна Казыра ў інтэрвію БелаПАН. Яна запэўніла, што сям’я Запатаў не перашкаджала вяртаньню на радзіму “Натуральна, яны пакрыўдзіліся, але ня будуць жа яны мянпе утрымліваць гвалтоўна”, – сказала дзяўчына. Яна дадала: “Я ўжо болей туды не паеду”.

Казыра
9 год запар выяжджала на аздараўленьне ў ЗША. Кожны раз яе прымала сям’я Запатаў з Каліфорніі.

5 жніўня Тацяна павінна была вылецець з Сан-Францыска ў Менск разам з групай дзяцей, але яна не зьявілася ў аэрапорт.

Пазьней стала вядома, што Казыра падала дакумэнту ў міграцыйную службу ЗША, каб падоўжыць гасьцявую візу, і што яна застаецца ў ЗША, пакуль не будзе прынятае рашэньне.

20 лістапада у МЗС Беларусі паступіла афіцыйная заява Надзеі Новік, бабулі і апэкункі Т.Казыры. У ёй гаварылася, што дзяўчына прыняла “адназначнае рашэньне вярнуцца на радзіму”. Прэсавая служба МЗС паведамляла, што Новік “выказала заклапочанасьць” тым, што сям’я Запатаў перашкаджае вярнуцца Тацьцяне ў Беларусь.

З-за гісторыі вакол вяртаньня Тацяны Казыры, піша БелаПАН, Беларусь прыпыніла праграмы аздараўленьня дзяцей за межамі краіны.

13 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка падпісаў загад, паводле якога беларускія арганізацыі могуць накіроўваць дзяцей толькі ў тыя краіны, зь якімі РБ заключыла дамовы дзяржаўных гарантыя бясьпечнага знаходжаньня беларускіх дзяцей і іх своечасовае вяртаньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG