Намесьніца начальніка галоўнага ўпраўленьня палітыкі занятасьці і народанасельніцтва Тацяна Шаметавец на пытаньне, колькі найлепш трэба мець дзяцей беларускім сем’ям, сказала:
“Калі мы гаворым пра дэмаграфічныя паказьнікі і гаворым пра такі паказьнік, як сумарны каэфіцыент нараджальнасьці, ён такі інтэграваны паказчык, то, натуральна, мы не забясьпечваем аднаўленьня насельніцтва зь цяперашнім узроўнем нараджальнасьці.
Сумарны каэфіцыент нараджальнасьці ў нас складае 1,3. А трэба для поўнага замяшчэньня бацькоўскіх пакаленьняў — 2,15. Вось колькі трэба, каб было простае аднаўленьне насельніцтва.
Мы кажам, каб сям’я мела дваіх і больш дзяцей. Мы цяпер робім усе захады па стымуляваньні нараджэньня другога дзіцяці”.