Усяго на лаве падсудных за стварэньне “фінансавых пірамід” апынулася 10 чалавек. Працэс у Партызанскім судзе Менску ішоў амаль год. У выніку з двух чалавек зьнялі крымінальную адказнасьць з-за даўніны часу, але астатніх восем прызналі вінаватымі ў махлярстве і арганізацыі злачыннай групоўкі. Пакараньне ўсім далі рознае – найменей 5 гадоў атрымала Ірына Х., болей за ўсіх, 9,5 гадоў далі Тамары А. Амаль ва ўсіх асуджаных суд пастанавіў канфіскаваць маёмасьць. Прозьвішчы асуджаных у судзе называюць неахвотна, маўляў, прысуд яшчэ не пачаў дзейнічаць.
Паводле матэрыялаў справы, групоўка нанесла шкоды на 1,7 мільёна даляраў. Дзейнічалі паводле наступнай схемы: стваралі клюбы, і з новых сяброў як складкі бралі грошы – па 1300 даляраў. Абяцалі вялікія прыбыткі. Якім чынам? Калі нехта прыводзіў у клюб навічка, то мог браць сабе зь ягонага ўнёску 500 даляраў. І так далей па ланцужку. Вось і піраміда! Цягам 6 гадоў, з 1997-га гэтак дзейнічалі пад рознымі шыльдамі “Эканомклюб”, “Энэрджыклюб”, “Бізнэсклюбастран”. На працэсе выявілася: каб завабіць людзей, ужывалі і прыёмы псыхалягічнага ўзьдзеяньня.
Чаму дагэтуль розным махлярам ўдаецца падманваць людзей праз “піраміды”?
Былы старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч адну з прычын бачыць у даверлівасьці беларусаў і іх усходніх суседзяў.
“Не адрозьніваю асабліва беларусаў ад расейцаў. Колькі ў Расеі ні кажуць: не нясіце махлярам грошы, не спакушайцеся на абяцаньні, усё роўна нясуць. Даверлівасьць нейкая асаблівая. Калі ў мяне просяць парады, куды ўкладаць грошы, заўсёды кажу: хутчэй небясьпечна там, дзе абяцаюць высокія працэнты”.
Паводле Станіслава Багданкевіча, у тым, што фінансавыя піраміды добра пачуваліся і ў Беларусі, вінаватыя і кантралюючыя органы. Былы галоўны банкір краіны мяркуе, што ў іх дастаткова паўнамоцтваў, каб кантраляваць арганізацыі, якія абяцаюць людзям шалёныя прыбыткі, але не заўсёды гэтыя магчымасьці ужываюць:
“Яўна, што кантроль быў слабы. Ну і махляры гэтым скарысталіся. Беларусы таленавітыя людзі, заўсёды знойдуць, куды ўлезьці”...
Вінаватымі сябе асуджаныя не прызналі і будуць абскаржваць прысуд.