Ён мае статус падазраванага ў атрыманьні хабару памерам пяць тысяч даляраў ЗША ад індывідуальнай прадпрымальніцы за дапамогу ў спыненьні праверкі яе фінансава-гаспадарчай дзейнасьці.
Справу вядзе сьледчы аддзел пракуратуры Віцебскай вобласьці. Там “Свабодзе” паведамілі, што з выступам кіраўніка дзяржавы на нарадзе, прысьвечанай барацьбе з карупцыяй, гэтая справа не зьвязаная. У пракуратуры запэўнілі, што высокапастаўлены чыноўнік ня стаў ахвярай кампаніі антыкарупцыйнай “зачысткі”.