Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курапацкіх вандалаў выпусьцілі пад падпіску


13 лістапада ў курапацкай справе правялі вочную стаўку. Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Алег Сьвірыдаў і Алесь Макаў наведалі сьледчы аддзел міліцыі Менскага раёну ў Бараўлянах.

Сьледчыя правялі вочную стаўку.

1 лістапада Макаў і Сьвірыдаў затрымалі на мэмарыяльным комплексе Курапаты двух падлеткаў, якія пасьпелі зламаць пяць крыжоў.

11 лістапада пасьля праверкі міліцыянты пачалі крымінальную справу. Сьледчыя паведамлялі, што падлеткаў да суду будуць трымаць пад вартай. Але 13 лістапада маладыя людзі прыйшлі на вочную стаўку з бацькамі.

Мерай стрыманьня для падлеткаў вырашылі абраць падпіску пра нявыезд.

Сьледчы экспэрымэнт з выездам ва ўрочышча Курапаты перанесьлі на іншую дату, бо сёньня ў Менску густы туман.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG