Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Галыцьбу пахвальбою не прыкрыеш”


Агляд тэлефанаваньняў на “Свабоду” за 13 лістапада, чацьвер.


Міжнародны фінансавы крызіс і ягоны ўплыў на эканамічнае становішча ў Беларусі. Гэтую тэму камэнтуюць слухачы “Свабоды”:

Міхаіл Бяроза: “Нядаўна Лукашэнка пахваляўся — маўляў, дзякуючы правільнаму эканамічнаму курсу, Беларусь крызіс не скалыхне. Аднак у абменных пунктах няма валюты, зьявіўся дэкрэт і ўказ аб укладах без дэклярацыі, прадпрыемствы працуюць на склад, бярэм мільярдныя пазыкі, нарэшце, ва ўладзе зьявіліся размовы пра разьлікі бартэрам — усе прыкметы таго, што крызіс бярэ разгон. Улады іншых краінаў выпраўляюць крызісную сытуацыю за кошт дзяржаўных сродкаў, а вось Лукашэнка спрабуе каторы раз крызісную сытуацыю перакласьці на плечы грамадзтва. Відавочна, лукашэнкаўская казна пустая. Як ні круці, а галыцьбу пахвальбою не прыкрыеш”.

Спадарыня: “Насельніцтва Беларусі — гэта напаўжывыя пэнсіянэры, сьпіты пралетарыят, ахопленая наркаманіяй моладзь, якой, апрача сэксу і наркатычных кактэйляў у барах і дыскатэках ды іншых месцах для забавак, больш нічога ня трэба. Таму вельмі лёгка паразытаваць палітычным кляшчам у Беларусі”.

Наступныя тэлефанаваньні — на тэму шанаваньня ўладамі Курапатаў і “Лініі Сталіна”:

Спадар:

“Лінія Сталіна ўладам як маліна.
Яны, лукашысты, замест Курапат возяць беларусаў туды
Памянуць, аддаць дыктатару даніну.
Ніяк не пайму, навошта гэта бутафорыя яму.
І чым наш “бацька” ганарыцца?
У вайну немцы гэтую лінію абышлі,
Войска пабілі і на сёмы дзень вайны Менск захапілі.
Застаецца адно — абурыцца”.


Уладзімер Лугачоў: “Можа, ужо настаў час, каб усе беларусы і слухачы “Свабоды” змаглі пачуць слова Зянона Пазьняка, зь якім ён зьвярнуўся да землякоў, хто прыйшоў на Дзяды ў Курапаты. Ня ўсе змаглі прыйсьці, але ніхто ня будзе абыякавы да гэтых зваротаў”.

Працягваем праграму тэлефанаваньнем на тэму дзейнасьці беларускай міліцыі:

Спадар: “Як дзейнічае наша міліцыя і як дзейнічаюць суды, я прывяду вам канкрэтны прыклад. Сусед мой, яму 80 год, ён кепска чуе і бачыць. Іншы сусед на яго пакрыўдзіўся і напісаў на яго ўчастковаму Фрунзэнскага райаддзелу, быццам яму шыну пракалолі. Гэты раскруціў і перадаў справу ў суд. У суд чацьвёрты раз старога гэтага цягаюць. Нават каб і пракалоў – гэта каштуе 10 тысяч!!! Зайдзіце ў Фрунзэнскі райаддзел, паглядзіце: розныя палацы ў сьвеце — непараўнальныя з гэтым палацам. Тое ж і з судом Фрунзэнскага раёну горада Менску. Паглядзіце, якія там палацы! Там сядзяць сотні лайдакоў! І рабіць няма чаго. Яны хапаюцца за любую дробязь і разьдзімаюць як антыдзяржаўнае вялікае злачынства. Во як”.

Шаноўныя слухачы! Нагадаем: тэлефон “Свабоды” ў Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для СМС-паведамленьняў: + 375.293.912.224. Тэлефануйце і пішыце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG