Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Рэальна разьмясьціць “Іскандэры” да 2015 году”


Дырэктар па асаблівых даручэньнях расейскага “Расабаронэкспарту” Мікалай Дземідзюк пацьвердзіў магчымасьць пастаўкі ў Беларусь ракетных комплексаў “Іскандэр”.

“Мы паставім ўсё, што яны захочуць. Няма ніякіх абмежаваньняў на пастаўку узбраеньняў у Беларусь”, — сказаў Мікалай Дземідзюк. Пры гэтым супрацоўнік расейскай фірмы-экспартэра зброі не назваў дакладнага часу, калі такія пастаўкі магчыма выканаць, адзначыўшы, што павінна быць пэўная паўза паміж вытворчасьцю “Іскандэраў” і пастаўкамі ракет на экспарт. Як гэта камэнтуюць ў Беларусі?

Паводле незалежнага вайсковага аглядальніка Аляксандра Алесіна, такія пастаўкі ў Беларусь, як і ўсталяваньне “Іскандэраў” ў Калінінградзкай вобласьці, магчыма завяршыць не раней за 2015 год.

“Гэта пытаньне вельмі няблізкага часу, вельмі. Адна рэч — адзіны экзэмпляр зрабіць і правесьці выпрабаваньне, а
“Мы паставім ўсё, што яны захочуць. Няма ніякіх абмежаваньняў на пастаўку узбраеньняў у Беларусь”
іншая справа — сэрыйная вытворчасьць. Гэта ня год, ня два і нават ня тры. Толькі калі нейкая штурмаўшчына пачнецца, то магчыма паскорыць тэрміны. А так — да 2015 году расейцы плянуюць паставіць на ўзбраеньне 5—6 батарэй “Іскандэраў”, калі вось ужо зараз будзе прынята такое рашэньне. У нас пляны такія ж. Бо паставіць ракеты, навучыць людзей, ўсталяваць комплексы — раней немагчыма да такога тэрміну”.

Аляксандар Алесін мяркуе, што пастаўкі Расеяй у Беларусь мадэрнізаваных “Іскандэраў” з дальнасьцю палёту болей за 500 кілямэтраў, пра якія ідзе гаворка, будуць азначаць парушэньне міжнароднай дамовы аб распаўсюдзе ракет сярэдняй дальнасьці.

“З боку Беларусі гэта таксама будзе парушэньне.Усё ж сумняюся, што ўлады Беларусі пойдуць на тое, каб пасварыцца з усім сьветам”, — кажа Аляксандар Алесін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG