Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Народнай маёмасьці народу не прададуць


А.Лукашэнка ўвёў забарону на продаж акцыяў 151 найлепшага прадпрыемства краіны за чэкі "Маёмасьць". Адпаведны ўказ падпісаны ім 10 лістапада.

Згодна з указам, акцыі 151 прадпрыемства не падлягаюць продажу на льготных умовах – за грошы і за прыватызацыйныя чэкі "Маёмасьць".

У пералік увайшлі найбольш значныя прадпрыемствы Беларусі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасьці.

Як пакамэнтавала БелаПАН начальніца ўпраўленьня рэфармаваньня дзяржаўнай уласнасці Фонду дзяржмаёмасьці Ірына Баркоўская, указам № 605 уносяцца змены ў раней прыняты дэкрэт № 3, згодна зь якім да 50% акцыяў, якія належаць дзяржаве ў ствараных адкрытых акцыянэрных таварыствах, могуць абменьвацца на чэкі "Маёмасьць" або прадавацца па льготнай цане за грошы.

Эканаміст Леанід Злотнікаў назваў у інтэрвію БелаПАН гэтую забарону крокам убок ад лібэральных рэформаў:

“Пасьля працэсу прыватызацыі адбываецца кансалідацыя акцыяў у невялікай колькасьці ўласьнікаў, і акцыі ідуць ад народу".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG