Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк Беларусі павысіў стаўку рэфінансаваньня да 11%


Нацыянальны банк прыняў рашэньне пра павышэньне з 12 лістапада стаўкі рэфінансаваньня яшчэ на 0,25 працэнтнага пункта — да 11% гадавых.

Адпаведная пастанова прынята праўленьнем Нацбанка “ў мэтах павышэньня даходнасьці зьберажэньняў у нацыянальнай валюце і далейшага ўмацаваньня фінансавай стабільнасьці”, паведамляе БелаПАН.

Галоўны банк краіны ўжо тройчы сёлета павышаў стаўку рэфінансаваньня, кожны раз — на 0,25 працэнтнага пункта. Ранейшая стаўка рэфінансаваньня (10,75%) дзейнічала з 15 кастрычніка.

Стаўка рэфінансаваньня бярэцца банкамі за аснову пры вызначэньні працэнтаў, пад якія выдаюцца крэдыты. Для тых, хто плянуе ўзяць крэдыт або ўжо выплачвае крэдыт, прывязаны да памеру стаўкі рэфінансаваньня, і гэтая навіна, і тэндэнцыя — трывожныя.

Да канца 2008 года стаўка рэфінансаваньня можа скласьці 11—14%. Гэта прадугледжана праектам Асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі рэспублікі на 2009 год. Разьлікі зробленыя з улікам ацэнкі Міністэрствам эканомікі індэкса спажывецкіх цэн у 2008 годзе на ўзроўні 114%.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG