Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш бясплатных шэнгенскіх віз для беларусаў


Для таго, каб пачаць працэдуру зьмяншэньня коштаў шэнгенскіх віз для грамадзянаў Беларусі, афіцыйны Менск мусіць спачатку падпісаць спэцыяльнае пагадненьне аб партнэрстве з Брусэлем.

Пра гэта “Свабодзе” паведаміў сёньня сустаршыня Палітрады АДС Анатоль Лябедзька пасьля сустрэчы з першым намесьнікам міністра замежных спраў Чэхіі Томашам Поярам (Tomáš Pojar). Чэскі дыплямат, які знаходзіцца ў Беларусі з працоўным візытам, сёньня раніцай сустрэўся з лідэрамі АДС.

Спадар Лябедзька тлумачыць: “Пагадненьня з Брусэлем няма. І з-за такіх фармальных бюракратычных, можна сказаць, абставінаў рашэньне ў бліжэйшы час ня можа быць прынятае. Падчас апошніх размоваў, у тым ліку і сёньняшняй, мы выйшлі на наступны варыянт рашэньня — павелічэньне колькасьці бясплатных віз для беларусаў. Прыкладам, Чэхія цяпер выдае да 10% ад усіх віз бясплатна. Урад можа прыняць рашэньне пра павелічэньне гэтай лічбы”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG