Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: аблвыканкам няроўна дзеліць


Belarus -- Belarusian money in hands, 28Feb2008
Belarus -- Belarusian money in hands, 28Feb2008
Гомельскі аблвыканкам адмысловым рашэньнем вызначыў паніжальны каэфіцыент да базавых ставак арэнднай платы за памяшканьні, якія арандуюць творчыя саюзы, іх арганізацыйныя структуры, а таксама фізычныя асобы пад творчыя майстэрні.

Каэфіцыент гэты роўны 0,1 — акурат такі, які існаваў да мінулага красавіка.

Як сьцьвярджае гомельскі мастак Дзімітры Папоў, веснавое падвышэньне арэнднай платы ў дзесяць разоў пазбаўляла мастакоў магчымасьці мець прыстойныя майстэрні, бо ўвосень і ўзімку з улікам ацяпленьня арэндная плата сягала б да паўтара мільёна рублёў на месяц. Цяпер для памяшканьняў памерам меней за сто квадратных мэтраў вернуты прымальныя кошты. Звыш ста — паніжальны каэфіцыент ня дзейнічае.

Рашэньне аблвыканкаму, аднак, не канкрэтызуе, ці тычыцца зьмяншэньне арэнднай платы іншых творчых аб’яднаньняў.

“Мы арандуем дзеля юрыдычнага адрасу каля трох квадратных мэтраў у пустуючым пад’езьдзе жылога дому, — кажа старшыня Гомельскай філіі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Анатоль Гатоўчыц. — Плацім з красавіка на месяц каля 100 тысяч рублёў, раней — меней за 10 тысяч. У жыльлёва-камунальным прадпрыемстве “Цэнтральнае”, зь якім мы маем дамову на арэнду, мне сказалі сёньня, што плата нам не пераглядалася. Калі будзе даведка з рэгістрацыйнага органа пра тое, што Беларуская асацыяцыя журналістаў зьяўляецца творчым саюзам, тады арэндную плату перагледзяць з улікам нядаўняга рашэньня аблвыканкаму”.

Дарэчы, свайму рашэньню № 1071 аблвыканкам надаў моц з 24 красавіка г.г. У сувязі з гэтым арандадаўцы павінны правесьці пераразьлік арэнднай платы за апошнія шэсьць месяцаў.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG