Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Пасьля крэдыту Расея запатрабуе рубля”


Міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын паведаміў, што Расея прыняла рашэньне выдаць Беларусі крэдыт на 2 мільярды даляраў.

Чаму пра гэтае рашэньне, якое неаднаразова адкладалася, было абвешчана менавіта цяпер? Наколькі патрэбныя зараз Менску грошы і што Масква будзе патрабаваць узамен?

На гэтыя пытаньні адказвае шэф-рэдактар газэты “Народная воля” Сьвятлана Калінкіна.

: “Пытаньне пра гэты крэдыт упершыню было пастаўлена яшчэ ў канцы мінулага году, падчас візыту ў Беларусь Уладзімера Пуціна.

Ад таго часу яно неаднаразова адкладалася, і вось менавіта зараз, за некалькі дзён да сустрэчы Пуціна і Мядзьведзева 3 лістапада, абвешчана пра выдачу крэдыту...”

Калінкіна: “Мяркую, што гэта сапраўды невыпадкова. Сытуацыя, нягледзячы на розныя афіцыйныя заявы, хутка пагаршаецца. Сёньня стала вядома, што ўзьніклі праблемы з экспартам у Расею — напрыклад, КамАЗ патрабуе ад “Белшыны” зьнізіць кошты на прадукцыю, якая пастаўляецца, на 20 працэнтаў. Ужо не хаваюць спэцыялісты многіх заводаў, што ў іх узьніклі праблемы з разьлікамі па кантрактах за адгружаную ў Расею прадукцыю. Каб хаця б нейкім чынам зьняць вастрыню гэтага пытаньня, абвешчана пра выдачу крэдыту”.

Цыганкоў: “Паводле афіцыйных дадзеных, у Беларусі даволі вялікія золатавалютныя запасы, бюджэт сёлета мае прафіцыт. Навошта тады краіне патрэбныя крэдыты?”

“Бо беларуская эканоміка, банкаўская і фінансавая сыстэма працуюць на пазычаных грошах, якія бяруцца на Захадзе альбо ў Расеі. Расейскі крэдыт самы выгадны для нас — прынамсі, быў раней — бо выдаваўся па самых выгадных стаўках, на 15 гадоў пад мінімальныя працэнты. Фактычна гэта проста фінансавая дапамога, і таму гэта сапраўднае выратаваньне для Беларусі. Хаця трэба тут зрабіць агаворку, што мы пакуль ня ведаем умоваў новага крэдыту — эканамічных і палітычных”.

Цыганкоў: “Наконт палітычных акалічнасьцяў — можна ўзгадаць, што за апошнія тыдні Менск зрабіў некалькі дэманстратыўных крокаў у бок Масквы. Гэта і словы пра магчымае ўтварэньне супольнай супрацьпаветранай абароны, гэта і словы Лукашэнкі пра пагрозу NATO на нарадзе ў Радзе Бясьпекі, і паведамленьне пра падрыхтаванасьць Канстытуцыйнага акту. Ці не выглядае рашэньне пра крэдыт як крок насустрач Менску, калі абодва бакі хочуць паказаць, што ў іх зараз “мядовы месяц” у адносінах?”

Калінкіна: “Гэта так, але я хацела б дадаць адзін вельмі важны момант. Гэта размовы пра ўвядзеньне расейскага рубля — як мінімум ва ўзаемаразьліках паміж дзьвюма краінамі, і як максымум — як адзінага плацежнага сродку. Я думаю, гэтае пытаньне з парадку дня ня зьнятае, і яно застаецца актуальным. Мне здаецца, што ўсьлед за крэдытам Расея будзе патрабаваць увядзеньня рубля”.


Калінкіна:


Цыганкоў
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG