Лінкі ўнівэрсальнага доступу

9-гадовага хлопца выклікаюць па справе выбуху


9-гадовага жыхара вёскі Верамейкі, што на Чэрыкаўшчыне, Яўгена Герасімава выклікалі ў міліцыю.

Выклік - у сувязі з расьсьледаваньнем справы выбуху ў Менску 4 ліпеня. У позьве пазначана “зьявіцца ў Чэрыкаўскі аддзел міліцыі па пытаньнях адпрацоўкі асобаў на датычнасьць да выбуху”.

Пра выклік хлопца ў міліцыю карэспандэнту крычаўскай газэты “Вольны горад” Раману Раждзественскаму паведаміла яго маці Алена Бальшакова. Паводле яе, у міліцыі зьбіраліся ўзяць у сына адбіткі пальцаў.


Паводле спадара Раждзественскага, хлопчыка ўжо дапытвалі наконт выбуху проста ў школе мясцовы ўчастковы й старшы сяржант Іваноў з Чэрыкава. Пра гэта маці даведалася выпадкова. Хлопец меўся прыйсьці ў міліцыю 9 кастрычніка, аднак маці не пусьціла, каб не траўмаваць ягоную псыхіку.

Раман Раждзественскі паведаміў, што Яўген трэцяга й чацьвёртага ліпеня гасьцяваў у сваёй бабулі пад Менскам, у Заслаўі. Разам з ім была ягоная маці.

Ніжэй: фотакопія пасьведчаньня аб нараджэньні Яўгена Герасімава

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG