Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пажарную каланчу ў Горадні адкрылі для турыстаў <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Пажарная вежа і дэпо, у якім месьціцца музэй
Пажарная вежа і дэпо, у якім месьціцца музэй

У Горадні сёньня адкрыўся музэй гісторыі пажарнай службы, які знаходзіцца ў гістарычнай забудове на вул. Замкавай. Разам зь ім для наведнікаў стала даступнай старая вежа, зь якой калісьці назіралі за пажарамі. Яе адрамантавалі толькі цяпер.


На адкрыцьцё прыехаў міністар надзвычайных сытуацыяў Энвер Барыеў.

Музэй гарадзенскай пажарнай службы адкрываецца ў самым старым дэпо, якое побач з каланчой, якая вядомая па старых паштоўках. Дарэчы, на ёй ёсьць памятная шыльда, напісана, што вежа зьяўляецца гісторыка-культурнай спадчынай, пабудавана ў ХІХ стагодзьдзі.

Пасьля мітынгу на фасадзе дэпо якраз пад каланчой адкрылі панно, прысьвечанае гісторыі пажарнай службы”.

Адкрыцьцё панно, прысьвечанае гісторыі пажарнай службы





















Спадар
(з усьмешкай): “Адраджэньн сацрэалізму працягваецца”.

Іншы спадар: “Ну што казаць пра гэтае панно? Здаецца, усё добра, пастараліся рэалістычна адлюстраваць гісторыю службы пажарнай нашай ад старажытнасьці да сучаснасьці. Адно толькі незразумела: там усе нашыя гарадзенскія сьвятыні, гістарычныя месцы, але Нацыянальная бібліятэка збоку прымаляваная, яна ж у Менску знаходзіцца”.

Спадарыня: “Музэй малады, экспанаты зьбіраліся зь лістападу мінулага году, і вось за год мы агоралі будоўлю і зладзілі экспазыцыю. Сёньня я шчыра вас усіх запрашаю ў наш музэй, калі ласка”.

Афіцэр: “Права адкрыць музэй гісторыі пажарнай службы прадастаўляецца міністру надзвычайных сытуацыяў Рэспублікі Беларусь Энверу Барыеву…”

Гучаць трубы.

Супрацоўніца, дарэчы, лейтэнант, запрасіла на беларускай мове ў музэй. Заходзім унутр і адразу бачым герб Вялікага княства Літоўскага — Пагоню, а пад ёю партрэты Льва Сапегі і каралевы Боны Сфорцы. Экскурсія адбываецца на беларускай мове.

Падымаемся вышэй і бачым уваход у пажарную вежу, перад ёй муляж камінара. Каланча хоць прыцягвала ўвагу турыстаў, гараджанаў, увесь час была зачынена, трапіць сюды было немагчыма. Цяпер яна адрамантаваная, мы ўзьнімаемся вышэй, за мной — фотакарэспандэнт мясцовай газэты Аляксандар Саенка”.

Саенка: “Страшна, што разваліцца, прыступкі трашчаць моцна”.

Нарэшце мы падняліся наверх, а наверсе — “сэртыфікат”, “выдадзены наведніку музэю пажарнай службы ў Горадні за мужнасьць і трываласьць, праяўленыя пры пераадоленьні 120 прыступак да самага верху пажарнай вежы. А краявід незвычайны: каменны арчаты мост да Старога замку, які як на далоні, мы вышэй за яго знаходзімся, далей Нёман. Зьлева Стары горад, чарапічныя дахі, а на пляцоўцы тут стаіць муляж пажарніка”.

Камінар у экспазыцыі музэю




















Саенка:
“Вельмі ракурсы прыгожыя, адразу фантазія пачынае гуляць, пэйзажы прыгожыя, людзі інакш выглядаюць з вышыні. Але страшна, боязь вышыні адчуваецца…”




Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG