Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Саньнікаў: не павінна быць патаемных дамоўленасьцяў


Андрэй Саньнікаў
Андрэй Саньнікаў

Сёньня ў Менск зь візытам прыбывае дзейны старшыня АБСЭ, міністар замежных спраў Фінляндыі Аляксандар Стуб. Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў запрошаны на пасяджэньне міністраў замежных спраў краінаў Эўразьвязу.


Каму выгаднае пацяпленьне дачыненьняў з Захадам? Паводле каардынатара кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Андрэя Саньнікава, цяжка сказаць, хто выйграе:

“Я ведаю, што няма ніякіх падставаў, каб Захад мяняў сваю пазыцыю. Даволі выразна Захад падкрэсьліў, што дачыненьні паміж Беларусьсю і Захадам, Беларусьсю і Эўразьвязам будуць залежаць ад таго, як пройдуць выбары ў Беларусі. Мы ведаем, што выбары не адрозьніваліся ў лепшы бок ад папярэдніх выбараў і рэфэрэндумаў. І нават адрозьніваліся ў горшы бок. Якія мэты цяпер перасьледуюць эўрапейскія чыноўнікі — можна толькі здагадвацца. Я думаю, тут ёсьць зацікаўленасьць і эўрапейскіх бізнэс-колаў у прыватызацыі ў Беларусі”.

Таксама спадар Саньнікаў адзначае, што АБСЭ і Эўразьвяз — гэта розныя арганізацыі.

“Візыт дзейнага старшыні АБСЭ больш зразумелы, бо Беларусь зьяўляецца сябрам АБСЭ і ўдзельнічае ў працы гэтай арганізацыі, нават у Парлямэнцкай асамблеі.

Але захады Эўразьвязу незразумелыя, бо пакуль што няма ніякіх падставаў разьлічваць на тое, што беларускі рэжым будзе прыслухоўвацца да парадаў ЭЗ. А праблемы, якія могуць такія дзеяньні выклікаць, будуць яшчэ большымі, чым зараз. Мы ведаем, што Лукашэнка заўсёды карыстаецца зьмякчэньнем пазыцыі дэмакратычных дзяржаў, каб умацаваць дыктатарскі рэжым унутры Беларусі.

Захад павінен рашуча патрабаваць, каб адбываліся зьмены ўнутры Беларусі, каб адбылася дыскусія ў самой Беларусі. А не патаемна рыхтаваць нейкія дамоўленасьці з рэжымам.

Ніякага дыялёгу паміж Эўропай і рэжымам не павінна адбывацца да пачатку дыялёгу ўнутры краіны. Гэта была б самая вялікая памылка, калі б распачаўся дыялёг паміж Эўропай і рэжымам. Дыялёг павінен быць унутры краіны, і толькі гэта можа быць перадумовай руху наперад і паляпшэньня адносінаў з Захадам”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG