Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся міжнародны фэст лялечных тэатраў <a href ="javascript:%20newwindow%20=%20window.open('/photogallery/1310.html',%20'popPhoto1310',%20'toolbar=0,location=0,status=0,menubar=0,scrollbars=0,resizable=0,width=875,height=590');%20newwindow.focus();"><img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 /></a>


Сёньня ў Менску пачаўся пяты міжнародны фэст лялечных тэатраў. У афішы — больш за дваццаць спэктакляў.


ФОТАГАЛЕРЭЯ

Апрача беларускіх, у ім бяруць удзел тэатры зь Літвы, Польшчы, Нямеччыны, Бэльгіі, Чэхіі, Ангельшчыны, Славеніі, Расеі, Украіны ды Індыі. Цягам тыдня яны будуць граць на ўсіх тэатральных сцэнах сталіцы.

Фэст распачаўся на сцэне дзяржаўнага тэатру лялек у жанры беларускай батлейкі, якая перапынялася расейскамоўнымі маналёгамі чыноўнікаў. Права абвясьціць урачыстае адкрыцьцё даверылі намесьніку старшыні Менгарвыканкаму Міхаілу Ціцянкову.

Сталічны выканкам і Міністэрства культуры выступілі фундатарамі фэсту, а ўся арганізацыйная праца легла на калектыў тэатру лялек.

Спэктаклі будуць ісьці на мовах краінаў, адкуль тэатры прыехалі. Сынхроннага перакладу ня будзе, але, як сьцьвярджае загадчыца літаратурнай часткі тэатру-гаспадара Дар’я Візнэр, гэта і не абавязкова, бо акторы будуць размаўляць з публікай мовай сцэнічнае дзеі.

“Яны будуць граць на сваіх мовах, але тут такая асаблівасьць, што калі мы складалі буклет, то я пабачыла, што вельмі шмат спэктакляў ідзе бяз слоў. І таму тут відавочна, што ўсім усё будзе зразумела. Але на тых пастаноўках, дзе будзе гучаць слова, там перад пачаткам невялічкай анатацыяй будзе перадавацца зьмест”.

А вось як распавёў пра прывезены ў Менск бэльгійскім тэатрам “Агара” спэктакль “Крыжакі” яго рэжысэр Марсэль Крэмэр:

“Гэта спэктакль пра тое, што добра, калі людзі ў нешта вераць, але лепей, калі ёсьць свабода думкі. І мы сваім спэктаклем пратэстуем супраць таго, што з-за веры ў нешта людзі часам пачынаюць войны”.

Спэктакль “Крыжакі” будзе ісьці 4 кастрычніка ўвечары на сцэне Купалаўскага тэатру. А распачалі фэст спэктаклем “Сіняя птушка” гаспадары на сваёй сцэне. З творчых прычын анансаваную на сёньня прэм’еру “Баляды пра белую вішню” давялося перанесьці на 30 кастрычніка.

Фэст будзе доўжыцца да 8 кастрычніка ўключна, а 9 кастрычніка ў тэатры пройдзе вечарына з нагоды 70-годзьдзя заснаваньня. Сёньняшняй жа імпрэзе атмасфэру сьвяточнасьці дапамагаў стварыць фольк-гурт “Гуды”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG