Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны Балтыі і Бэнілюксу заклікаюць да дыялёгу зь Менскам


Пра гэта было заяўлена ў часе сустрэчы кіраўнікоў МЗС шасьці краін Эўразьвязу ў Таліне, перадае нямецкае агенцтва DPA.


У інтэрвію агенцтву міністар замежных спраў Латвіі Марыс Рыекстыньш адзначыў: “Мы абмяркоўвалі сытуацыю ў Беларусі пасьля выбараў, а таксама будучыню нашага дыялёгу, які ўжо мае пазытыўныя праявы — такія, як вызваленьне палітвязьняў, допуск прадстаўнікоў АБСЭ да назіраньня за правядзеньнем выбараў”. Рыекстыньш дадаў, што пасьля беларускіх парлямэнцкіх выбараў 28 верасьня ў яго, аднак, засталося шмат пытаньняў. У тым ліку — чаму ў парлямэнт не прайшоў ніводзін прадстаўнік апазыцыі.

“Тым ня менш ёсьць шэраг прыкметаў, што Беларусь можа знайсьці шляхі, каб дасягнуць эўрапейскіх стандартаў. Я мяркую, што гэтая тэма будзе вынесеная на парадак дня наступнай сустрэчы кіраўнікоў МЗС ЭЗ”, — сказаў латвійскі міністар.

Падсумоўваючы вынікі дыскусіі пра Беларусь у Таліне, у якой узялі ўдзел кіраўнікі замежнапалітычных ведамстваў Літвы, Латвіі, Эстоніі, Нідэрляндаў, Бэльгіі і Люксэмбургу, Марыс Рыекстыньш падкрэсьліў: “Была выказана аднадушная згода, што трэба памеркаваць, як нам разьвіваць дыялёг зь Беларусьсю. Ёсьць жаданьне пасунуцца ў гэтай справе далей”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG