Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Шушкевіч: “Трэба змагацца з прычынай”


Выбары ў Палату прадстаўнікоў скончыліся. Што рабіць цяпер апазыцыйным сілам, якой стратэгіі яны будуць прытрымлівацца? На гэтыя пытаньні “Свабодзе” адказвае старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч:

“Трэба абсалютна мяняць падыходы да таго, што мы робім. Мабыць, вы заўважылі, што апошнім часам я ня быў на ўсіх гэтых мерапрыемствах, якія праводзяць Аб’яднаныя дэмакратычная сілы. Я іх і не крытыкаваў. Але, мне здаецца, што мы змагаемся са сьледзтвам. А трэба брацца за прычыну.

А прычына тут вельмі простая. У нас адбыўся дзяржаўны пераварот і была прынятая антыдэмакратычная канстытуцыя, што пацьвярджаюць усе камісіі, якія яе аналізавалі. І мы хочам на падставе антыдэмакратычнай канстытуцыі зрабіць нейкія дэмакратычныя пераўтварэньні. Гэта абсалютна немагчыма. Прыкладам, так жа як на заканадаўстве, заснаваным на шарыяце, нельга пабудаваць хрысьціянскую маральнасьць. Таму, я лічу, трэба катэгарычна і абсалютна мяняць нашы падыходы”.

Глядзець камэнтары (6)

Гэтая дыскусія закрытая.

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG