Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Кастрычніцкай плошчы – міліцыянты ў цывільным


З Кастрычніцкай плошчы Менску перадае нашая карэспандэнтка.


На гэты момант на Кастрычніцкую плошчу прайсьці даволі лёгка. Няма ніякіх кардонаў, ніякага ачапленьня. Але ўлады гэтым разам, паколькі нельга зрабіць каток, паставілі восем такіх дэкаратыўных канструкцый, якія займаюць амаль траціну плошчы. Гэта мэталёвыя слупы, на якіх усталяваныя гаршкі зь кветкамі, а ўнізе -- імправізаваныя клюмбы, таксама з кветкамі. Атрымалася, што ўвесь цэнтар плошчы -- дэкаратыўная клюмба, і яшчэ дзьве такія клюмбы крыху на адлегласьці ад гэтага месца.

Дадатковых відэакамераў ня бачу, але бачу шмат байцоў спэцназу, якія робяць выгляд, што проста адпачываюць. Але яны вельмі пільна сочаць за тымі, хто сюды прыходзіць. Яшчэ я бачыла, як у двор унівэрсаму "Цэнтральны" заехаў аўтобус са спэцназам, яшчэ праехалі шэсьць аўтамабіляў з супрацоўнікамі міліцыі. Яшчэ адзін аўтобус на плошчы Якуба Коласа стаіць у рэзэрве. Ніякіх перашкодаў патрапіць на плошчу няма, але мэтро Кастрычніцкая зачыненае.

Анатоль Лябедзька казаў, што ён не чакае масавасьці. Ён заклікаў першы ад імя сустаршыняў Палітрады АДС прыйсьці. Але казаў, што гэта не прэзыдэнцкая кампанія і наўрад ці на плошчу прыйдзе шмат людзей. Але актывісты з "Маладога фронту" казалі, што яны абавязкова прыйдуць на Кастрычніцкую плошчу. Дарэчы, менавіта іх чакаюць супрацоўнікі міліцыі ля пад'ездаў пачынаючы з 11-ай раніцы. Але яны знаходзяцца ў іншых месцах, яны адключылі мабільнікі і сказалі, што прыйдуць а 8-ай на Кастрычніцкую плошчу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG