Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары ў рэгіёнах: хроніка парушэньняў


Амаль тры тысячы назіральнікаў ад апазыцыйных палітычных партыяў, арганізацыяў і рухаў сачылі сёньня за ходам галасаваньня ў Беларусі.


Normal 0

АПЯЧАТВАНЬНЕ СКРЫНЯЎ СХАВАЛІ АД НАЗІРАЛЬНІКАЎ


Першыя тэлефанаваньні былі зь Берасьцейшчыны і Меншчыны. Праваабаронцы Ўладзімер Вялічкін, Сяргей Гоўша, Леанід Мархотка сьведчылі, што яшчэ да апячатваньня скрыні для галасаваньня на ўчастках заставаліся без кантролю.

Гаворыць назіральнік Беларускага Хэльсынскага камітэту Віктар Дашкевіч з Капыля:

“Усе скрыні былі апячатаныя да 7:30, калі ніводнага назіральніка там не было.

Дзіўна таксама, што напярэдадні перад закрыцьцём участку была адна лічба тых, хто галасаваў, а сёньня даведваюся, што такіх было 30 чалавек. Таму і апячаталі скрыню безь нікога”.

Normal 0 ВЫБАРНІК НЕ ЗНАЙШОЎ СЯБЕ Ў СЬПІСЕ
Паведамляе карэспандэнт “Свабоды” ў Горадні Сяргей Астраўцоў:

Незалежны кандыдат у Гарадзенскай-Занёманскай акрузе № 49 Сяргей Кузьмянок не знайшоў сябе ў сьпісах выбаршчыкаў на сваім участку, а потым сутыкнуўся зь іншымі парушэньнямі на ўчастках, якія наведаў падчас галасаваньня.

Кузьмянок: “Быў цэлы шэраг парушэньняў. Дагэтуль віселі ўлёткі, плякаты кандыдата Антоненкі — старшыні гарвыканкаму. І не адразу атрымалася дамагчыся, каб гэты агітацыйны матэрыял быў зьняты. Была адкрытая агітацыя за яго. Самае цікавае, што адзін старшыня камісіі патэлефанаваў ня ў выбарчую акруговую камісію, каб запытацца — можна гэта ці не? Бо ён ня ведае закону. А ён тэлефанаваў у гарвыканкам. Гэта абсурд”.

Normal 0

ВЭРТЫКАЛЬШЧЫКІ АГІТУЮЦЬ У ДЗЕНЬ ВЫБАРАЎ


Берасьцейскі праваабаронца Юрась Жыдобін, які назірае за выбарамі ў Драгічынскім раёне, паведаміў “Свабодзе” пра парушэньне Выбарчага кодэксу з боку старшыні тутэйшага райвыканкаму Васіля Хваціка. У інтэрвію мясцоваму тэлебачаньню той заклікаў выбарцаў прыйсьці і прагаласаваць за дзейнага дэпутата Ўладзімера Здановіча.

“Тое, што я пачуў, можна ўкласьці ў дзьве тэзы. Маўляў, як у нас усё добра, дзякуючы маім намаганьням і намаганьням дзеючага дэпутата. Таму галасуйце і надалей за яго, і ўсё будзе добра і нават лепш.

Гэтае інтэрвію яны будуць паказваць па мясцовай тэлевізіі цягам дня”.

Normal 0

“ВЫЕЗД СА СКРЫНЯЙ — ТЫПОВАЯ МАГЧЫМАСЬЦЬ ДЛЯ ФАЛЬШАВАНЬНЯ”


Сёньня ў Барысаве назіральнік ад грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” (зарэгістравана ў Кіеве) Аляксандар Бандарэнка перашкодзіў махлярству зь бюлетэнямі для галасаваньня на выбарчым участку № 29.

Суразмоўца тлумачыць, што камісія яшчэ ранкам выправіла тры выязныя брыгады, які атрымалі ажно 305 бюлетэняў.

Назіральнік Аляксандар Бандарэнка накіраваўся за адным з трох аўтамабіляў. Ён расказвае:

“Я выехаў за адным з гэтых аўтамабіляў. Ён ад’ехаў на 100 мэтраў і спыніўся. Людзі з камісіі выйшлі зь яго. Скрыня для галасаваньня засталася без нагляду і аховы. Тут жа да гэтай аўтамашыны пад’ехала яшчэ адна. Я пабег да скрыні. Яе ўдалося вярнуць зноў на ўчастак. Але ж дзьве іншыя аўтамашыны не вярнулі. На жаль, у нас мала назіральнікаў...”

Normal 0 ІНЦЫДЭНТУ, ПРА ЯКІ КАЗАЛА ЯРМОШЫНА, У БАБРУЙСКУ НЕ БЫЛО
Самай гучнай падзеяй дня выбараў на Магілёўшчыне стала заява старшыні Цэнтравыбаркаму Лідзіі Ярмошынай пра тое, што назіральнікі ад АБСЭ ў Бабруйску на адным з тамтэйшых выбарчых участкаў “павалілі скрыню для галасаваньня на падлогу і білі яе нагамі”. Пра праўдзівасьць сытуацыі — наш магілёўскі карэспандэнт.

Прадстаўнікі місіі АБСЭ ў Бабруйску цьвердзяць, што інцыдэнту, пра які казала Лідзія Ярмошына, не было. Паводле іх слоў, яны аглядалі урну для бюлетэняў на сорак першым участку Бабруйскай-Ленінскай акругі:

“Старшыня гэтай камісіі гаварыла з тымі людзьмі, якія прыйшлі, па-ангельску. Атмасфэра была абсалютна нармальнай і інцыдэнту ніякага не было”.

Старшыня Бабруйскай-Ленінскай акруговай камісіі Мікалай Плаксіцкі пацьвярджае, што парушэньня закону на ўчастку не было. Назіральнікі, кажа ён, прыйшлі, каб агледзець памяшканьне для галасаваньня й урну для бюлетэняў:

“А ня тое, што прыйшлі й павалілі. Яны проста зьнялі, перавярнулі, глядзелі там”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG