Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Калякін: «У ноч на суботу падмянілі бюлетэні»


"У выніковых пратаколах галасаваньня не будзе адлюстраванае волевыяўленьне беларускіх грамадзян",-- заявіў старшыня Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін падчас галасаваньня на Коласаўскім выбарчым участку № 106, дзе ён балятуецца кандыдатам у дэпутаты.


Паводле С.Калякіна, у пратаколах будуць "загадзя прызначаныя лічбы".

«Пра гэта кажа высокі працэнт тых, хто прагаласаваў датэрмінова як у цэлым па рэспубліцы, так і па маёй акрузе. Наколькі нам вядома, у ноч зь пятніцы на суботу была праведзена замена бюлетэняў, таму датэрміновае галасаваньне — гэта фора для прадстаўнікоў улады», — заявіў С. Калякін БелаПАН.

Па стане на суботу па ягонай акрузе датэрмінова прагаласавалі 30% грамадзян.

На думку Калякіна, важным момантам выбараў будзе ўдзел міжнародных і нацыянальных назіральнікаў: "Важна, каб яны кантралявалі падлік бюлетэняў, як гэтага патрабуе заканадаўства: па датэрміновым галасаваньні, па галасаваньні дома і ў асноўны дзень на ўчастку. Я ўпэўнены, што вынікі будуць адрознівацца".

С.Калякін пры гэтым зазначыў, што шанцы кандыдатаў ад АДС вельмі высокія: "Упэўнены, што за 25 членаў ад адзінага сьпісу людзі прагаласуюць. Іншая рэч, ці пусьцяць іх у Палату прадстаўнікоў. Калі не, гэта будзе сьведчыць пра слабасьць улады".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG