Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі чакае ад ЭЗ “канкрэтных дзеяньняў”


Прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Папоў пракамэнтаваў вынікі разгляду беларускай сытуацыі на паседжаньні міністраў замежных справаў дзяржаваў Эўразьвязу.


“Беларускі бок адзначае зьмену танальнасьці ў дачыненьні да Беларусі ў прынятым па выніках паседжаньня дакумэнце. Намі не засталася незаўважанай спроба краінаў Эўразьвязу намеціць магчымыя накірункі паляпшэньня ўсебаковага ўзаемадзеяньня паміж Беларусьсю і Эўразьвязам. Гэта ўсяляе асьцярожны аптымізм. Але канчаткова пазбавіцца ад уласьцівай яму інэрцыі ў падыходах да нашай дзяржавы Эўразьвязу не ўдалося”, -- сказана ў камэнтары Андрэя Папова.

Асобна спыніўшыся на той частцы заявы Эўразьвязу, якая тычыцца парлямэнцкіх выбараў, прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі адзначыў: “Кіраўніцтва краіны неаднаразова публічна заяўляла аб імкненьні правесьці гэтыя выбары ў адкрытай і дэмакратычнай манеры. Ад гэтых абавязаньняў беларускі бок адступаць ня мае намеру. Мы па-ранейшаму чакаем ад ЭЗ не галаслоўных дэклярацыяў, а канкрэтных дзеяньняў”.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG