Андрэй Кім прыгадаў, што першая праблема, зь якой ён сутыкнуўся, апынуўшыся на волі, гэта рэчы, якімі абзавёўся ў турме. Дакладней, гэта каля 60 кг кніг.
“Спачатку мне спрабаваў дапамагчы міліцыянт, кіраўнік нашага атраду. Здаровы-здаровы такі. Дапамагаў мне цягнуць да прыпынку, а потым я на бабруйскім вакзале пакінуў усё ў багажні, бо было немагчыма. Толькі на гэтым тыдні сябры дапамаглі. Давезьлі на аўтамабілі.
Вельмі добрыя кнігі, якіх я не чытаў на волі. Той жа Быкаў, якога я не чытаў, акрамя “Альпійскай баляды” ды “Жураўлінага крыку”. З творчасьцю Ўладзімера Арлова пазнаёміўся толькі ў калёніі... Букоўскі, Гарбанеўская... Ну й клясыка сусьветная”.
"Першыя пару дзён хацелася схавацца"
Як толькі Андрэй дабраўся дадому, яго сустрэлі шматлікія сябры, журналісты, палітыкі, знаёмцы... Гэта таксама стала для хлопца выпрабаваньнем:
“Першы дзень для мяне стаў цяжкім, бо мяне раздражнялі ўсе гэтыя каляровыя людзі... Журналісты па-драпежніцку напалі, дзяўчаткі, хлопчыкі, бабулькі, званкі... Гэта ўсё вельмі раздражняла, бо вельмі шмат інфармацыі звалілася. Усё так ярка. Можа, гэта й здорава, але стаміўся праз паўгадзіны ад усяго гэтага.
Стрэс. Сапраўды, я думаў, што такога ня будзе, калі я выйду. Першыя пару дзён хацелася схавацца. І цяпер такое жаданьне засталося, але адчуваю, што да 28-га мяне ўжо не адпусьцяць”.
“Першае, што я хачу зараз купіць, – кеды, бо скакаць па дахах няма ў чым"
Цяпер Андрэй мае шэраг сустрэчаў зь сябрамі. Ён хоча для ўсіх сваіх сяброў зладзіць вечарыну на даху. Дарэчы, цяпер ён у вольны час вандруе па гарадзкіх дахах. Кажа, што яму гэта вельмі цікава. Ён марыць найбліжэйшым часам добра адпачыць, а дзеля гэтага яму трэба няшмат:
“Першае, што я хачу зараз купіць, – кеды, бо скакаць па дахах няма ў чым у прынцыпе. Потым мне трэба напісаць лісты сваім сябрам у калёнію. Гэта людзі, зь якімі я трымаў стасункі, і вельмі цікавыя людзі. Я ім абяцаў напісаць, і я выканаю гэтае абяцаньне. Вось трэба зрабіць пераклад, адрамантаваць кампутар...”
Андрэй Кім любіць вандраваць аўтастопам. Ён апавёў, што хутка зноў вернецца да гэтага занятку:
“Добра, што спыняюцца добрыя людзі, бо кепскі чалавек на цябе напляваў і паехаў, а добры чалавек задумаўся і спыніўся. Добры чалавек – амаль заўсёды цікавы чалавек. Такія цікавыя гісторыі! Можна кнігу напісаць толькі па адной вандроўцы, бо ў кожнага чалавека ёсьць, як немцы кажуць, Гітлер у скрыні. Гэта неймаверна цікава. Вельмі шмат свабоды, якую я так люблю.
Свабода абсалютная. Гэта не цягнік, дзе ты сеў і ад пункту А да пункту Б, ці аўтамабіль твой асабісты, калі ты да яго прывязаны, ня можаш яго пакінуць...”
"У прынцыпе я лічу, што не заслугоўваю такой павагі”
Андрэй Кім са зьдзівам заўважыў, што яго сталі пазнаваць на вуліцы, і пакуль яшчэ ня ведае, як да гэтага ставіцца:
“Лавіў таксоўку. Спыніўся аўтамабіль, за рулём сядзеў міліцыянт, лейтэнант. Мы паехалі, і ён мне кажа: “Я цябе ведаю. Ты – Кім. Я цябе вельмі падтрымліваю, падтрымліваю Севярынца і вельмі падтрымліваю Зянона Пазьняка”. (сьмяецца). Такая градацыя. Добры такі хлопец, нават грошай ня ўзяў.
Я не скажу, што так ужо мяне сустракаюць натоўпы маладых фанатак. Але некалькі такіх момантаў было. Вельмі прыемна, калі сталыя людзі падыходзілі, ціснулі руку. Незнаёмыя людзі казалі: “Дзякуй за тваю мужнасьць”. Хаця ў прынцыпе я лічу, што не заслугоўваю такой павагі”.
“Займаюся зьліквідаваньнем баязьлівасьці і апатыі ў грамадзтве"
Хлопца не цікавіць палітычная дзейнасьць. Ён ня хоча ствараць нейкай структуры ці працаваць у палітычнай партыі. Ён толькі хоча, каб грамадзтва пазбавілася страху. Днямі Андрэй удзельнічаў у акцыі супраць разбурэньня сьцяны Віктара Цоя:
“Займаюся вось гэтым зьліквідаваньнем баязьлівасьці і апатыі ў грамадзтве. Цяпер я спрабую ўвайсьці ў інфармацыйную прастору. Я пакуль яшчэ, што называецца, плаваю. Не магу пакуль сказаць, што дакладна трэба рабіць. Пабачу, што больш цікавіць людзей, што больш актуальна”.
Паехаць вучыцца за мяжу Кім адмовіўся яшчэ два гады таму. Ён так і ня скончыў гістфаку БДУ. Таму цяпер разьлічвае пасьпець завяршыць сваю адукацыю ў Вільні ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце.