Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клецак: у рэдактара спрабуюць адабраць кампутар <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Сёньня старшыня Клецкага райсуду Тамара Любянец папярэдзіла рэдактара недзяржаўнага інфармацыйнага бюлетэню “Бойкий Клецк” Сяргея Панамарова, што скончыўся тэрмін добраахвотнай выплаты ім амаль 9 мільёнаў рублёў на карысьць мясцовай камунальнай службы.


“Са словаў судзьдзі, цяпер без усялякіх папярэдніх паведамленьняў да мяне будуць наведвацца судовыя выканаўцы, — кажа Сяргей Панамароў. — Судзьдзя нават прапануе расплаціцца кампутарам і мабільным тэлефонам, якія я выкарыстоўваю для выданьня інфармацыйнага бюлетэню “Бойкий Клецк”, а таксама для распаўсюджваньня мясцовай інфармацыі ў інтэрнэце на сайце “Мой Клецк”.

Сяргей Панамароў лічыць, што перасьледуюць яго перадусім за палітычную дзейнасьць:

“Я ня толькі выдавец і рэдактар, але й каардынатар руху “За свабоду” на Клеччыне, заяўнік і арганізатар тут грамадзкіх пікетаў ды сходаў. Каб адпомсьціць, мяне некалькі разоў штрафавалі, двойчы заводзілі крымінальную справу, цяпер правакуюць яшчэ адну”.

Што да грошай за арэнду, ня выплачаных Сяргеем Панамаровым на карысьць Клецкай жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, то сплаціць іх яму прысудзілі яшчэ ў 2006 годзе. Тады індывідуальнаму прадпрымальніку Сяргею Панамарову давялося зачыніць дрэваапрацоўчы цэх на тэрыторыі былой вайсковай часьці і распрадаць абсталяваньне. Але нават і пасьля гэтага зь яго спаганяюць яшчэ амаль 9 мільёнаў рублёў.

На фота: Сяргей Панамароў



На фота: сядзіба пад бел-чырвона-белымі дахамі на ўваходзе ў гарадзкі парк Клецку -- дом, дзе жыве цяпер Сяргей Панамароў


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG