Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм пра Быкава на Белсаце


Івонка Сурвіла, Вацлаў Гавэл, Зянон Пазьняк у фільме Галіны Навумчык “Васіль Быкаў. Апошнія дні”, прэм’ера - на канале “Белсат” у аўторак у 21.15.

Пачынаючы ад 1998 году, Васіль Быкаў быў вымушаны жыць на чужыне – спачатку ў Швэцыі і Фінляндыі, потым у Нямеччыне. Апошнія паўгода ён разам з Ірынай Міхайлаўнай правёў у Празе, дзе стан ягонага здароў’я рэзка пагоршыўся, давялося рабіць складаную апэрацыю. Аднак вяртаньне ў Менск аказалася яшчэ больш драматычным...

ТРЭЙЛЕР (ВІДЭА)

У фільме “Васіль Быкаў. Апошнія дні” (рэжысэр – Галіна Навумчык) сваімі ўспамінамі дзеляцца палітыкі Івонка Сурвіла, Вацлаў Гавэл, Зянон Пазьняк, паэт Генадзь Бураўкін, супрацоўнікі Радыё Свабода Сяргей Абламейка, Аляксандар Лукашук, Сяргей Навумчык. Пра Быкава таксама распавядаюць супрацоўнікі чэскага фонду “Чалавек у бядзе”, якія дапамагалі Васілю Ўладзімеравічу і Ірыне Міхайлаўне ўладкоўвацца ў Празе, а таксама лекары шпіталю “Motol”, дзе Быкаву была зробленая апэрацыя.

Здымкі рабіліся ў Празе і ў Менску, таксама выкарыстаныя архіўныя відэа-, аўдыё- і фотаматэрыялы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG