Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За 10 гадоў наркаманаў паболела ў 3 разы


“На афіцыйным уліку ў Беларусі знаходзіцца болей за 13 тысяч людзей, якія пакутуюць на нарказалежнасьць”, — заявіў прадстаўнік Генэральнай пракуратуры Ўладзімер Мацэль.


Начальнік аддзелу па наглядзе за сьледзтвам у органах унутраных справаў зазначыў: “Гэта афіцыйныя лічбы, рэальная колькасьць наркаманаў у Беларусі — 70—80 тысяч”.

“У Беларусі дамінуюць спажыўцы і распаўсюднікі наркотыкаў расьліннага паходжаньня, але ў апошні час у моладзевым асяродку акрэсьлілася тэндэнцыя ўжываць сынтэтычныя наркотыкі”, — паведаміў журналістам начальнік упраўленьня супрацьдзеяньня наркагандлю і гандлю людзьмі МУС Аляксандар Гаўрылаў.

“За апошнія гады пачасьціліся выпадкі арганізацыі на тэрыторыі рэспублікі падпольных лябараторыяў па вытворчасьці сынтэтычных наркотыкаў”, — дадаў А.Гаўрылаў. У 2007 годзе ў Беларусі было знойдзена 8 такіх лябараторыяў, перадае Інтэрфакс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG