Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТА: вучэньні ў Чорным моры – плянаваныя


Прадстаўнікі НАТА абверглі цьверджаньні Расеі, што альянс нарошчвае ваенную прысутнасьць у Чорным моры.


Паводле НАТА, ваенныя караблі альянсу -- адзін гішпанскі, адзін нямецкі і адзін польскі – разам з амэрыканскім фрэгатам бяруць удзел у даўно заплянаваных трохтыднёвых вучэньнях каля ўзьбярэжжа Румыніі і Баўгарыі.

На фоне напружанасьці ў адносінах паміж Захадам і Расеяй у сувязі з расейска-грузінскім ваенным канфліктам намесьнік начальніка генштабу Расеі 28 жніўня заявіў, што расейскія ваенна-марскія сілы адсочваюць "нарошчваньне сілаў" НАТА ў Чорным моры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG