Тым часам прэзыдэнты Расеі і Францыі Дзьмітры Мядьведзеў і Нікаля Сарказі абмеркавалі расейска-грузінскі ваенны канфлікт падчас тэлефоннай размовы, якая цягнулася больш за гадзіну. Паводле расейскага боку, Мядзьведзеў сказаў Сарказі, што грузінскія войскі павінны вярнуцца ў свае казармы, у адпаведнасьці з пагадненьнем аб перамір'і.
Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі абвінаваціў Расею ў спробе "перарабіць мапу Эўропы, выкарыстоўваючы сілу". У артыкуле, надрукаваным ў брытанскім штодзёньніку Financial Times, Саакашвілі піша, што Расея скарыстала цяперашні канфлікт з Грузіяй, каб "адбудаваць імпэрыю".
Тым часам прэзыдэнты Расеі і Францыі Дзьмітры Мядьведзеў і Нікаля Сарказі абмеркавалі расейска-грузінскі ваенны канфлікт падчас тэлефоннай размовы, якая цягнулася больш за гадзіну. Паводле расейскага боку, Мядзьведзеў сказаў Сарказі, што грузінскія войскі павінны вярнуцца ў свае казармы, у адпаведнасьці з пагадненьнем аб перамір'і.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1