Нагадаю, што падчас выбуху пацярпелі 54 грамадзяне, а было шпіталізавана 47. Адна з пацярпелых, Ліля Мельнік, дагэтуль працягвае лекаваньне. 11 жніўня яе выпісалі зь менскай 6-й лякарні і адразу накіравалі ў рэабілітацыйны цэнтар у Аксакаўшчыне.
“У мяне ня гнецца калена, нага поўнасьцю прамая. І мяне сюды накіравалі, каб яе тут сагнулі. Хаджу з палачкай, з прамой нагой. Тут усяго толькі на 21 дзень. Мне сказалі, што мая нага адновіцца толькі праз паўгода. На паўгода я, атрымоўваецца, недзеяздольная”.
Паводле ўказу, асобы, якія мелі цялесныя пашкоджаньні, атрымаюць больш за паўтары тысячы даляраў. За менш цяжкія пашкоджаньні кампэнсацыя складзе больш за 800 даляраў, а за лёгкія – ўсяго крыху больш за 300 даляраў. Інвалідам першай і другой ступені заплацяць прыблізна па 6 з паловай тысячаў даляраў, а інвалідам трэцяй ступені ў два разы меней. Для атрыманьня грошай трэба зьвярнуцца ў адмысловую камісію пры Менгарвыканкаме. Кампэнсацыі, пачнуць выплачваць, ў верасьні. Органы сьледзтва павінны выдаць заключэньне экспэрта аб ступені цяжкасьці цялесных пашкоджаньняў.
Я сказаў Лілі, што Аляксандар Лукашэнка падпісаў гэты ўказ:
“Мне ўжо даклалі ў лякарні, што самыя цяжкія – гэта толькі сто мінімальных. Гэта жах. Я ў шоку, і тут людзі зьдзіўляюцца, што так пацярпелі людзі і ... Я атрымоўваецца недзеяздольная – са сваёй нагой мне нікуды. Я нават не магу на прыступку падняць нагу, яна ў мяне прамая. А калі мне яе распрацуюць? Я ў шоку. Ну а што зробіш? Мне дык з гэтай нагой не да кампэнсацыі. Цэлы дзень гэтыя працэдуры”.
Ліля апавяла, што дагэтуль адчувае боль у калене, куды падчас выбуху трапілі гайкі. Ёй зрабілі тры апэрацыі, і ці сагнецца нага наагул, пакуль ніхто не дае стопрацэнтовых прагнозаў. Яна кажа, што пасьля рэабілітацыі абяцалі паставіць дыягназ і тады можна падаць паперы на афармленьне інваліднасьці. І зноў падлічвае, што лукашэнкавай кампэнсацыі недастаткова:
“Па-першае, мне нават, калі зрабіць нейкую плястыку на назе, бо ў мяне ўся нага зьнявечана, па ўсёй даўжыні разрэзана, то мне сказалі, я тут раілася па ўсіх клініках, гэтых грошай мала. А што ў мяне рэчы пацярпелі?Адно рэчаў амаль на 200 даляраў. Паўгады я ня буду працаваць і калі недзеяздольная буду сядзець дома – дык што гэта?Такія перанесьці мучэньні. Тры разы на дзень мяне па ўсіх фізкабінэтах цягаюць і гнуць сілай нагу. Я кладуся на спэцыяльную кушэтку. Там такія болі – я выходжу кожны дзень у соплях і сьлязах. Бо ня гнецца – гэта пякельны боль. Такое адчуваньне, што мне наноў ламаюць косьці”.
У міністэрстве працы камэнтаваць указ ня сталі. Прэсавы сакратар сказала:
“Мы ня ведалі, у якой форме выйдзе дакумэнт. Калі б гэта было як пастанова ўраду, то мы б камэнтавалі. А калі гэта ўказ прэзыдэнта, то зьвяртайцеся ў прэс-службу адміністрацыі прэзыдэнта. Гэта ж указ прэзыдэнт, а сродкі – з рэзэрвовага фонду прэзыдэнта”.
Паводле праваабаронцы Гары Паганяйла, дзяржава ўпершыню вырашыла выплаціць кампэнсацыі пацярпелым. Іх памер сыходзіць з таго, што краіна эканамічна бедная. Але пацярпелыя, якія незадаволеныя памерам, могуць зьвярнуцца у суд. Адносна таго, што грошы бяруцца з фонду, спадар Паганяйла сказаў:
“Мы ведаем, што ёсьць такі фонд. Але зь якіх крыніцаў ён ўтвараецца? У якім ён памеры? Хто кантралюе гэты фонд? Ніхто ня ведае. Ну вось, слава Богу, з барскай рукі грамадзянам нешта ўсё ж дастанецца”.