Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэра Горадні — у сьпіс парушальнікаў


Сёньня старшыня Гарадзенскага гарвыканкаму Аляксандар Антоненка вёў прыём грамадзянаў у памяшканьні ЖЭСу № 20. Такіх высокіх гасьцей гэтая ўстанова ня бачыла шмат гадоў.

Сябра Беларускага Хэльсынскага камітэту Раман Юргель таксама запісаўся на сустрэчу. У чарзе ён быў сямнаццаты. Вось што Раман Юргель заявіў для “Свабоды”:

— Гэта была звычайная прапаганда нібыта актыўнай дзейнасьці Аляксандра Антоненкі, які на сёньня зьяўляецца прэтэндэнтам на кандыдата ў дэпутаты па Занёманскай выбарчай акрузе № 49. Вылучыўся ён у апошнія дні перад рэгістрацыяй праз сход у 4-й лякарні абласнога цэнтру. Відавочна, што атрымаў заданьне зьверху выйграць выбары ў мясцовай апазыцыі.

Са словаў суразмоўцы, у Занёманскай акрузе № 49 вылучаецца найбольш сябраў апазыцыі. Гэта Вадзім Саранчукоў ад АДС, былы палітвязень Аляксандар Васільеў і былы дэпутат Гарадзенскага гарсавету Сяргей Кузьмянок.

Паводле Рамана Юргеля, гэтыя вылучэнцы заявілі, што будуць зьвяртацца ў Цэнтральную выбарчую камісію. Яны лічаць, што мэр Горадні заўчасна пачаў агітацыю і выкарыстоўвае пры гэтым адміністрацыйны рэсурс.



Цікава, што спадар Антоненка плянуе быць супернікам на выбарах і дзеючаму дэпутату, цяперашняму старшыні парлямэнцкай камісіі па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва Сяргею Камянецкаму. Той вылучаецца таксама па Занёманскай акрузе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG