Паводле міністра Штайнмаера, “Нямеччына і ўсе дзяржавы ЭЗ патрабавалі гэтага даўно”.
“Я спадзяюся, што беларускае кіраўніцтва таксама возьме на сябе клопат, каб прызначаныя на 28 верасьня парлямэнцкія выбары прайшлі карэктна, свабодна і адпавядалі б дэмакратычным стандартам. У якасьці пазытыўнага знаку можна назваць тое, што назіральнікі АБСЭ гэтымі днямі змаглі прыступіць да сваёй працы ў Беларусі. Забясьпечыўшы пазытыўны ход выбарам, беларускае кіраўніцтва стварыла б падставу для новага напрамку палітыкі ЭЗ у дачыненьні да Беларусі”, — заявіў кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Нямеччыны.