Яшчэ да сёньняшняга паседжаньня суду Чыгуначнага раёну Гомеля дырэкцыя заводу “Электраапаратура”, дзе Васіль Мамкін працаваў начальнікам бюро аддзелу матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня, пісьмова паінфармавала актывіста, што адмяняе загад на датэрміновае скасаваньне кантракту.
Актывіста прасілі паведаміць у аддзел кадраў, ці згодны ён, каб яго аднавілі на працы на ранейшай пасадзе.
Дырэктар Жыгар і ягоная памочніца па ідэалёгіі спадарыня Стаіна, якая даслала ліст актывісту ПКБ, рабілі выгляд, што нічога ня здарылася. Маўляў, прыходзь і працуй.
Аднак спадар Мамкін і ягоны прадстаўнік у судзе па даверанасьці, юрыст Леанід Судаленка, запатрабавалі ня проста ліст, а адпаведны загад дырэктара на аднаўленьне на працы з выплатай сярэдняга заробку за вымушаны прагул.
І такі загад юрыст заводу Натальля Капцякова прынесла ў суд Чыгуначнага раёну.
З заўтрашняга дня Васіль Мамкін прыступае да працы. Таму ён пагадзіўся адмовіцца ад пазову да дырэкцыі заводу й спагнаньня 10 мільёнаў рублёў за маральную шкоду:
“У прынцыпе, з аднаго боку, я задаволены такім вынікам справы, бо два пункты з трох майго пазову выкананыя. І ў такім разе я пайшоў насустрач адміністрацыі, улічваючы, што яна пайшла насустрач мне”.
Ад грамадзкай дзейнасьці й падпіскі на газэту “Товарищ” спадар Мамкін адмаўляцца й ня думае.
Дырэктар заводу “Электраапаратура”, член Савету рэспублікі Нацыянальнага сходу Віктар Жыгар, які падпісаў загад на звальненьне Мамкіна з працы нібыта за сыстэматычнае невыкананьне службовых абавязкаў, сказаў радыё “Свабода”, што звальненьне актывіста ніяк не зьвязана зь яго палітычнай і грамадзкай дзейнасьцю, а пра газэту “Товарищ” ён і ведаць ня ведае:
“Я думаю, што ён хоча разыграць гэтую карту ў гэты пэрыяд. Зараз выбары. Але ж, вы разумееце, гэта беспэрспэктыўна. На прадпрыемстве ніхто так не разглядаў пытаньне. Тым больш, чэснае слова, першы раз чую такую назву газэты. Дайце хоць запішу: “Товарищ”.
Юрыст Леанід Судаленка, які па даверанасьці ПКБ прадстаўляў у судзе інтарэсы Васіля Мамкіна, лічыць, што дырэкцыя заводу “Электраапаратура” своечасова адумалася, аднавіўшы на працы сумленнага супрацоўніка, які больш за чвэрць стагодзьдзя аддаў гэтаму прадпрыемству:
“Дырэкцыя дапусьціла памылку, звольніўшы з працы Мамкіна. І, па ўсім відаць, не з-за прафэсійнай дзейнасьці, а менавіта з-за грамадзкай, у тым ліку й за тое, што ён распаўсюджвае газэту “Товарищ”.
Цяпер адміністрацыя заводу прызнала сваю памылку й выправіла яе — аднавіла на працы грамадзкага актывіста. І гэта я лічу яго асабістай перамогай”.